Інспекцыя Верхнядзвінскага масласырзавода экспертамі ЕС паспяхова завершана

28 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чарговая інспекцыя Верхнядзвінскага масласырзавода і сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія пастаўляюць яму сыравіну, экспертамі ЕС завершана паспяхова, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Эдуард Дзям'янаў. "Місія завершана станоўча", - працытаваў Эдуард Дзям'янаў заяву афіцыйных прадстаўнікоў экспертнай групы. Пiсьмовыя вынiкi iнспекцыi будуць дадзены на працягу месяца - такая працэдура. На думку Эдуарда Дзям'янава, пасля такой заявы верхнядзвінскія прадпрыемствы могуць разлічваць на пацвярджэнне адпаведнасці якасці сваёй прадукцыі высокім патрабаванням ветэрынарнай бяспекі, што дасць ім магчымасць пашырыць рынкі збыту ў Еўропу. Як паведамлялася раней, Беларусь ужо прайшла некалькі этапаў, неабходных для атрымання права на пастаўкі малочнай прадукцыі ў ЕС. У прыватнасці, Верхнядзвінскі масласырзавод першым у Беларусі атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэме менеджменту якасці LST EN ISO 9001:2008 і бяспекі харчовых прадуктаў LST EN ISO 22000:2005.-0-