Інстытут Канфуцыя ў Оршы і беларускія педагогі, якія выкладаюць кітайскую мову. Такія перспектывы супрацоўніцтва рэгіёна і Пасольства КНР

Институт Конфуция в Орше и белорусские педагоги, преподающие китайский. Таковы перспективы сотрудничества региона и Посольства КНР

Дальнейшыя перспектывы узаемнавыгаднага супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, культуры і гандлю абмеркавалі падчас наведвання аршанскага рэгіёну прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Цуй Цімінам з кіраўніцтвам Аршанскага раёнісполкома.

– Дзякуючы лідэрaм дзвюх дзяржаў беларуска-кітайскія адносіны ўступілі ў найлепшы перыяд свайго развіцця за ўсю гісторыю двухбаковых сувязяў, – падкрэсліў Цуй Цімін на уваходжанні ў райісполкам. – Стратэгічнае партнёрства перайшло на якасна новы ўзровень. Супрацоўніцтва ў розных сферах развіваецца ўсё мацней і прыносіць усё больш вынікаў. Кітай і Беларусь – добрыя сябры, нашы адносіны носяць асаблівы характар даверу і ўзаемнай павагі. У Кітаі ведаюць Оршу як цэнтр вытворчасці беларускага лёну, а я даўно марыў убачыць легендарную «катюшу». Мы ўдзячныя кіраўніцтву раёна за імкненне падтрымліваць сяброўскія сувязі і прадастаўленую магчымасць бліжэй пазнаёміцца з рэгіёнам.


Кіраўнік дыпламатычнай місіі адзначыў, што культура – гэта мост для ўзаемаразумення паміж двума народамі. У прыватнасці, падчас сустрэчы размова ішла пра тое, каб зрабіць культуру Паднябеснай бліжэй для жыхароў Аршаншчыны праз далейшае

вывучэння кітайскай мовы. Яго на сённяшні дзень асвойваюць у школах №№16, 3 і гімназіі №2 горада, факультатыўна вывучаюць мову 180 дзяцей.

– На гэтым спыняцца нельга, – падкрэсліў падчас наведвання дэлегацыяй КНР спецыялізаваных класаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Андрэй Загурскі. – Валанцёры – гэта, безумоўна, нядрэнны варыянт, але і нашы настаўнікі замежнай мовы самі павінны выкладаць кітайскую на прафесійным узроўні. Тады яна пяройдзе са звання факультатыўнай дысцыпліны ў лік асноўных вывучаемых замежных моў.

З гэтай мэтай група з 17 выкладчыкаў ужо завяршае першую прыступку навучання кітайскай. Па словах Цуй Цыміна, дайшоўшы да трэцяга этапу, яны змогуць праходзіць далейшае стажыраванне ў Кітаі за кошт прымаючага боку. У найбліжэйшай будучыні – дамоўленасць аб супрацоўніцтве з Мінскім лінгвістычным універсітэтам аб двухгадовай перападрыхтоўцы аршанскіх педагогаў з атрыманнем спецыяльнасці настаўніка кітайскай мовы. Не выключаюць і перспектыву адкрыцця ў Оршы Інстытута Канфуцыя.

У тым, што вучэнне гэтага старажытнага мысляра і філосафа знаёма аршанцам, прадэманстравалі госцям з Кітая ў школе №16. З удзелам пасла, саветнікаў, сакратароў і аташэ Пасольства КНР у Беларусі тут адбылося адкрыццё ўсходняга саду камянёў.

 Таксама прадстаўнікі дыпламатычнай місіі разам з аршанскімі дзецьмі сталі удзельнікамі займальнага ўрока кітайскай мовы ў гімназіі №2. Яго з выкарыстаннем найноўшых навучальных тэхналогій правяла кітайскі валанцёр-выкладчык установы адукацыі, якую ўсе называюць проста Фаіна.  

Двухдзённы візіт замежнай дэлегацыі працягнулі экскурсіі на Аршанскі льнокамбінат і ў краму «Віцебскі лён», дзе госці з Паднябеснай з задавальненнем рабілі куплі. Уражанні дапоўнілі наведванні Лядовай арэны і новага спорткомплекса, калегіума езуітаў, музеяў горада.

– Я ў чарговы раз пераканаўся,– падвёў вынікі знаходжання на Аршаншчыне Цуй Цымін, – што нам ёсць што абмяркоўваць і над чым працаваць далей. Галоўнае – прысутнічае узаемны інтарэс  і бачныя вынікі.

 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі з падзякай прыняў запрашэнне старшыні  райвыканкама Мікалая Лісоўскага наведаць чарговы рэспубліканскі інвестыцыйны форум, які пройдзе ў Оршы з 27 па 30 красавіка, пазнаёміцца з прадукцыяй беларускіх вытворцаў. Кіраўнік раёна ўпэўнены: гэта стане яшчэ адным крокам на шляху да рознабаковага супрацоўніцтва паміж рэгіёнам Прыдзвіння і КНР.

Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці». Фота аўтара.