«Інстытут залатога веку» адкрываецца ў Наваполацку

«Институт золотого возраста» открывается в Новополоцке

Яго ўнікальнасць у тым, што за парты сядуць пажылыя людзі. Інстытут прадугледжвае некалькі напрамкаў, а менавіта, адукацыйны, культурна-дасугавы, фізічнай актыўнасці і здаровага ладу жыцця, маральна-духоўны. Комплекс заняткаў дапаможа наваполачанам паважанага ўзросту папоўніць свае веды, падтрымаць добрую фізічную форму і знайсці цікавае хобі.

Дадзены праект стартуе на базе гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Залічэнне будучых «студэнтаў» пачалося з 20 жніўня. Тэрмін навучання – з 1 кастрычніка па 30 красавіка. Галоўная мэта ініцыятывы – аказанне сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі грамадзянам пажылога ўзросту і інвалідам, прычым такім спосабам, каб гэта было сучасна, цікава і пазнавальна.

Наталля Рыжкова, «Віцебскія весці».