Інструктарска-метадычны збор па пытаннях прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве прайшоў у Віцебску
У адпаведнасці з Планам правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў верасні – лістападзе 2024 года, 9 кастрычніка ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама – старшыні Віцебскай абласной прызыўной камісіі Вячаслава Дурнова праведзены інструктарска-метадычны збор з членамі абласной, старшынямі і членамі раённых (гарадскіх) прызыўных камісій па арганізацыі і правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве верасень – лістапад 2024 года.
На зборы былі растлумачаны патрабаванні нарматыўных прававых актаў па пытаннях арганізацыі прызыву, даведзены асаблівасці і парадак правядзення чарговага прызыву з пастаноўкай адпаведных задач.
Вызначаны асноўныя шляхі і напрамкі ўдасканалення сістэмы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і дзейнасці службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, ваенных камісарыятаў Віцебскай вобласці па яе рэалізацыі. Акрамя гэтага, удзельнікі збору абмеркавалі праблемныя пытанні пры арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў прызыву.