Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2015»
Сайт ДКУ «Віцебская абласная філармонія» заняў трэцяе месца ў намінацыі «Культура і мастацтва» інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2015» XXII міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям.
На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі мастацкі кіраўнік Віцебскай абласной філармоніі Мацаберыдзэ Нелі Вячаславаўна і распрацоўшчык-адміністратар вэб-рэсурсу Баранок Артур Вітальевіч.
У гэтым годзе ў дадзенай катэгорыі было пададзена 36 заявак, сярод пераможцаў таксама быў адзначаны сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (1 месца) і сайт тэлеканала «Беларусь 3» (2 месца).
Журы, у якое ўваходзяць спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій, прадстаўнікі творчых саюзаў, акадэмічнай навукі, сродкаў масавай інфармацыі, органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, традыцыйна ацэньвалі сайты па змесце, структуры і навігацыйных функцыях, візуальным афармленні, функцыянальнасці і інтэрактыўнасці.
Арганізатары «ТІБО» сумесна з кампаніяй iTV.by – інфармацыйным партнёрам форуму «ТІБО» – забяспечылі прамую Інтэрнэт-трансляцыю цырымоніі ўручэння XIII «Інтэрнэт-прэміі ТІБО».
Партал gorodvitebsk.by