Інтэрнэт у 2009 годзе стане даступны яшчэ ў 45 сельскіх паштовых аддзяленнях Віцебскай вобласці
27 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта" сёлета пашырыць паслугі доступу ў інтэрнэт і створыць на базе сваіх сельскіх паштовых аддзяленняў 45 пунктаў доступу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар віцебскага філіяла Сяргей Максак.
Цяпер увайсці ў Сусветную павуціну можна ў 189 аддзяленнях сувязі па ўсёй вобласці. Глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў прыйшла ў аграгарадкі, пасёлкі гарадскога тыпу, райцэнтры. Найбольшую колькасць пунктаў доступу сярод сельскіх раёнаў стварылі Докшыцкі і Дубровенскі раённыя вузлы паштовай сувязі – 16 і 12 адпаведна. Камплекты абсталявання для аказання новай паслугі закупляюцца за кошт Міністэрства сувязі. Як адзначыў Сяргей Максак, нягледзячы на тое, што новая паслуга пачала актыўна развівацца толькі з 2006 года, попыт на яе на вёсцы існуе.
Віцебскі філіял "Белпошты" прадастаўляе насельніцтву больш за 100 відаў паслуг: ад традыцыйных паслуг сувязі да грузаперавозак і замовы тавараў праз каталогі. За студзень-красавік бягучага года выручка ад іх рэалізацыі склала амаль Br19 млн, што на 12,4% больш чым за аналагічны перыяд мінулага года. -0-