ІНТАРВ'Ю: Звыш Br400 млн. накіравана ў Віцебскай вобласці на аднаўленне месцаў баявой славы
ПЕРАМОГА Ў ГОДНЫХ РУКАХ
9 Травня – свята ўшанавання жывых сведкаў гісторыі, людзей, уласнай крывёй і мужнасцю заваяваўшых нам права на мірнае і шчаслівае жыццё. Кожны год, выходзячы на парад у гонар Перамогі, мы аддаём ім даніну павагі, пацвярджаючы тым самым, што ганарымся, памятаем і шануем здзейснены подзвіг. Гэта не проста прыгожы жэст. Падтрымка ветэранам і ўдзельнікам вайны аказваецца ў Беларусі пастаянна. Іх клопаты заўсёды ў цэнтры ўвагі ўладаў. Аб тым, як жывуць сёння ветэраны, што іх хвалюе, радуе і з якімі пачуццямі яны сустракаюць 65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, карэспандэнту БЕЛТА распавёў старшыня Віцебскага абласнога савета грамадскага аб'яднання ветэранаў Генадзь Герасімовіч.
- Генадзь Андрэевіч, ветэраны і ўдзельнікі вайны ў нашай краіне – самая паважаная катэгорыя насельніцтва. Наколькі поўна ветэраны адчуваюць клопат з боку ўлады?
- У Беларусі як ні ў якой іншай краіне на постсавецкай прасторы дапамога і падтрымка ветэранам аказваецца на самым высокім узроўні. Сёння цалкам вырашана праблема тэлефанізацыі кватэр і дамоў удзельнікаў вайны. Аператыўна вырашаюцца жыллёвыя праблемы. Пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічаюць аддзяленні кругласутачнага прабывання адзінокіх пажылых людзей. Тым, хто жадае, прадастаўляецца сацыяльнае жыллё. У Віцебску на днях адбылося ўручэнне ордэраў на новыя кватэры апошнім шасці ветэранам, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Магчыма, гэта не заўсёды задавальняе сваякоў, якія прэтэндуюць у далейшым на нерухомасць. Аднак варта разумець, што не яны, а іх бацькі і дзяды заваявалі права на асаблівае стаўленне дзяржавы. Гэта іх льготы і заслугі, гэта яны перамаглі.
Пытанне з аздараўленнем і санаторна-курортным лячэннем вырашана яшчэ чатыры гады таму, рэгулярна праводзіцца комплексны медыцынскі агляд. У Віцебскай вобласці напярэдадні 65-годдзя Перамогі яго прайшлі 3783 інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 7518 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў. Для іх распрацаваны індывідуальныя праграмы медыцынскай рэабілітацыі, якія рэгламентуюць мерапрыемствы медыцынскага, лекавага, санаторна-курортнага забеспячэння, а таксама зуба- і слыхапратэзавання. Стацыянарнае лячэнне прайшлі 835 інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, 463 былыя вязні канцлагераў. Для паляпшэння іх стацыянарнага абслугоўвання ў бальніцах вобласці выдзелена 186 палат павышанай камфортнасці на 452 ложкі. На дыспансерным назіранні ў медыцынскіх установах рэгіёна знаходзяцца звыш 1,5 тыс. інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Такім чынам, усе, хто меў патрэбу, змаглі паправіць здароўе. Праблема заключаецца ў іншым: самым маладым ветэранам сёння больш за 80 гадоў, многім – за 90. Узрост бярэ сваё.
- Не застаюцца ўбаку і грамадскія арганізацыі...
- Так, сёлета сумесна з абласным камітэтам БРСМ, Віцебскім абласным аддзяленнем Беларускага фонду міру для кожнага ветэрана вайны выраблены віншавальныя паштоўкі, якія ўручала моладзь. Гэта добрая, патрэбная справа. Акрамя таго, напярэдадні свята ветэранскія арганізацыі сумесна з моладдзю і прафсаюзамі правялі вялікую працу па навядзенні парадку на месцах баявой славы, мемарыялах, воінскіх пахаваннях. На гэтыя мэты нашымі арганізацыямі было сабрана каля Br40 млн і Br400 млн накіравана з абласнога бюджэту. За кошт гэтых сродкаў праведзены аднаўленча-рэстаўрацыйныя работы на афіцэрскіх могілках у вёсцы Стасева Лёзненскага раёна, вялікіх воінскіх пахаваннях у вёсках Старое Сяло і Шапуры Віцебскага раёна, адноўлены памятны знак на месцы спаленай вёскі Залатухі ў Докшыцкім раёне. І гэта далёка не поўны пералік.
- Цяпер у прэсе і Інтэрнэце шырока дыскутуецца тэма выкарыстання георгіеўскіх стужак у якасці атрыбутыкі. Адны ўспрымаюць гэта як знак памяці, выказвання патрыятычных пачуццяў. Іншыя лічаць абразай ветэранаў. Выкажыце сваю кропку гледжання.
- Георгіеўская стужка і ўсё, што звязана з подзвігам народа, святое. Да ўсіх гэтых знакаў і сімвалаў павінна быць беражлівае і трапяткое стаўленне. Іх выкарыстанне дапушчальна, аднак перш варта ўсё прадумаць. Ва ўсім павінна быць пачуццё меры. Напрыклад, нядаўна ў Малдове віншаванні з Днём Перамогі і георгіеўскія стужкі былі размешчаны на смеццевых баках. Нічога больш дурнога прыдумаць немагчыма! Таму правільна абураюцца малдаўскія ветэраны. Гэта не віншаванне, а абраза іх пачуццяў, здзек над подзвігам. Для параўнання возьмем білборды ў Віцебску "Чалавек года", "Родная зямля", "Мая Беларусь", упрыгожаныя георгіеўскай стужкай. Гэта зроблена прыгожа, годна. Выкарыстанне тут гэтага сімвала Перамогі дарэчнае, гэта выклікае гонар за сваіх людзей, краіну, нясе зарад патрыятызму, любові да Радзімы, павагу да пакалення пераможцаў. Таму яшчэ раз падкрэсліваю: ва ўсім павінна быць пачуццё меры.
- Не губляе актуальнасці і тэма, якая тычыцца спробаў перапісаць гісторыю...
- Маё стаўленне да гэтага катэгарычна адмоўнае. Не лічу вучонымі псеўдагісторыкаў, якія круцяць гістарычнай праўдай у сваіх інтарэсах. Гэта блюзнерства! Такое ж меркаванне прытрымліваюся адносна іншых "дзеячаў", якія прыкрываюцца гісторыяй або скажаюць яе факты. У прыватнасці, узяць той жа сайт "Беларускі партызан". Вядома, людзі, жадаючы даведацца больш пра Вялікую Айчынную вайну, будуць заходзіць на інтэрнэт-рэсурс пад такой назвай. Аднак што яны там убачаць? Толькі інфармацыю, якая ганьбіць ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, скажае гісторыю і наша сучаснае жыццё. Гэта недапушчальна, і такія выпадкі трэба спыняць!
- Сёння праводзіцца вялікая праца па патрыятычным выхаванні моладзі. На вашу думку, наколькі развіто гэта пачуццё ў маладых людзей?
- Думаю, калі б здарылася бяда, наша моладзь будзе не менш патрыятычнай, чым у свой час пакаленне ветэранаў і ўсіх удзельнікаў вайны. Цяперашнія маладыя людзі больш адукаваныя, практычныя. Але ёсць і хуліганы, вандалы, якія знішчаюць нашы святыя месцы, не задумваючыся, што твораць. Радуе, што не яны вызначаюць аблічча цяперашняй моладзі. Пераважная частка нашых маладых людзей – гэта добрыя хлопцы, якія ўносяць годны ўклад у працяг слаўных баявых і працоўных традыцый сваіх бацькоў і дзядоў, у справу росквіту роднай Беларусі.
- Своеасаблівымі захоўнікамі памяці пра Вялікую Айчынную вайну можна назваць пошукавікаў, якія аднаўляюць імёны загінулых герояў...
- Гэта сапраўды так. У Віцебскай вобласці гэтай справе шчыра адданы Анатоль Бурда, Ларыса Бруева, Аляксей Гаўруцікаў. Іх уклад сапраўды неацэнны. Напрыклад, толькі Аляксей Гаўруцікаў з Дубровенскага раёна за апошнія 7 гадоў устанавіў больш за 17 тыс. імёнаў загінулых. Усяго за 2009 год было ўстаноўлена звыш 1,3 тыс. прозвішчаў вайскоўцаў, якія загінулі і пахаваны ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці і доўгі час лічыліся невядомымі. Характэрна, што сваім энтузіязмам пошукавікі захапляюць і іншых.
- 65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – знамянальная дата для ўсяго беларускага народа. Без сумневуў, шмат яна значыць і для ветэранаў. З якімі пачуццямі вы сустракаеце гэта вялікае свята?
- Для ўсіх нас, асабліва ўдзельнікаў вайны, 9 Травня – гэта сімвал перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом. Таму кожны год мы сустракаем гэту дату з гонарам, радасцю і надзеяй, што ўсё будзе добра. Святкаванне Вялікай Перамогі – гэта наш паклон тым, хто перамог. Радуе, што разам з намі адзначаць 65-годдзе Перамогі будуць унікальныя людзі, якія прайшлі вайну ад пачатку да канца. Напрыклад, гэта палкоўнік у адстаўцы памежнік Аляксей Фёдаравіч Паўлаў, якому споўнілася 93 гады, які цудам уцалеў у пачатку вайны. За тыдзень да вайны ён атрымаў раненне на мяжы і быў адпраўлены ў мінскі шпіталь. Адтуль ужо і пача