ІНТАРВ'Ю: "Віцебскграмадзянпраект" распрацоўвае пілотны праект мадэрнізацыі дамоў КПД па еўранормах

БУДАЎНІЦТВА ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ: КОЛЬКАСЦЬ НЕ НА ШКОДУ ЯКАСЦІ Год якасці для будаўнічай галіны Беларусі адзначыўся ўкараненнем еўрапейскіх стандартаў. Эксперты ўпэўнены, што дзякуючы гэтаму айчынная будiндустрыя зробіць рывок насустрач перадавым тэхналогіям і зможа вырашыць праблему якасці. Аб тым, як на практыцы ўкараняюцца новыя стандарты, колькі будзе каштаваць стандартызацыя па-еўрапейску, карэспандэнту БЕЛТА распавёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Дзіулін. - З 1 студзеня 2010 года ў краіне пачалі дзейнічаць 58 ідэнтычных еўракодаў тэхнічных кодэксаў, якія рэгламентуюць разлікі і праектаванне канструкцый з розных матэрыялаў, уведзены зацверджаныя ў якасці нацыянальных 668 гарманізаваных з Дырэктывай 89/106/ЕЕС еўрапейскіх стандартаў. Анатоль Уладзіміравіч, што дасць будаўнічай індустрыі рэгіёна іх укараненне? - Пераход на нормы і стандарты, якія адпавядаюць еўрапейскай сістэме тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, упэўнены, дасць магчымасць прадпрыемствам будiндустрыі і арганізацыям будаўнічага комплексу вобласці павысіць якасць будматэрыялаў, вырабаў і паслуг, што вырабляюцца, да еўрапейскага ўзроўню, павялічыць аб'ёмы экспарту на еўрапейскі рынак. У 2009 годзе ў вобласці выраблена 382,5 млн. штук умоўнай цэглы сценавых матэрыялаў, у тым ліку 184,7 млн. штук керамічнай цэглы, 165,6 млн. штук сценавых блокаў з ячэістага бетону. Нягледзячы на пастаянную ўзрастаючую ўнутраную патрэбу вобласці і рэспублікі ў сценавых матэрыялах, прадпрыемствы маюць рэальную магчымасць больш чым у тры разы павялічыць іх экспартную пастаўку. Яшчэ адзін плюс ад гарманізацыі звязаны са зняццем існуючых тэхнічных бар'ераў для замежных інвестараў, што створыць у нашым рэгіёне спрыяльны інвестыцыйны клімат. - Пераход на новыя нормы ў праектаванні і будаўніцтве патрабуе як тэхнічнага перааснашчэння прадпрыемстваў, так і перападрыхтоўкі спецыялістаў. Якія праекты Праграмы мерапрыемстваў па ўкараненні на прадпрыемствах і ў арганізацыях нормаў праектавання і стандартаў ЕС будуць рэалізаваны ў вобласці? - Рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў, прадугледжаных зацверджанай праграмай, прадугледжвае паэтапны пераход на еўрапейскія нормы. Праграма змяшчае чатыры асноўныя этапы: гарманізацыя нацыянальных ТНПА з нормамі праектавання і стандартамі Еўрасаюза; укараненне еўракодаў і еўрапейскіх стандартаў у практыку праектавання і будаўніцтва; арганізацыя навучання, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў; укараненне стандартаў ЕС на прадпрыемствах прамысловасці будматэрыялаў і будiндустрыі. У Віцебскай вобласці першым стала ўкараняць новыя еўрапейскія нормы пры праектаванні унітарнае прадпрыемства "Інстытут "Віцебскграмадзянпраект". У якасці пілотнага выбраны праект "Мадэрнізацыя дзеючай серыі 111-108", уключаны ў каардынацыйны план тыпавога праектавання ў Беларусі на 2010 год. Выбар гэтай серыі дамоў буйнапанэльнага домабудавання не выпадковы - гэта адзіная ўнікальная серыя дамоў КПД на постсавецкай прасторы, якая мае тры падоўжныя апорныя сцены з перакрыццем суцэльнымі напружанымі плітамі. Выключнасць гэтай серыі складаецца ў практычна неабмежаваных магчымасцях планіроўкі кватэр - ад размяшчэння на паверсе толькі аднапакаёвых кватэр, да размяшчэння адной кватэры ў габарытах усяго паверха. Акрамя свабоднай планіроўкі, маецца магчымасць будаўніцтва дамоў любой канфігурацыі. А значыць, людзі будуць жыць у камфортных па еўрапейскіх мерках дамах, а нашы мікрараёны не будуць клонамі адзін аднаго. Большасці будпрадпрыемстваў і праекціроўшчыкам яшчэ трэба асвоіць еўрапейскія нормы. Аднак у вобласці ёсць і тыя, хто ў барацьбе за свайго еўрапейскага спажыўца даўно стаў працаваць па гэтых стандартах. Напрыклад, ААТ "Завод керамзітавага жвіру г.Навалукомль" першым у Віцебскай вобласці перайшло на СЕ-маркіроўку. Навалукомльскае прадпрыемства з'яўляецца экспарцёрам керамзітавага жвіру. Павышаючы канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі на рынку ЕС, прадпрыемства тры гады таму інтэгравалася ў сістэму менеджменту на базе міжнародных стандартаў ISO 9001, ISO 14000 і OHSAS18000. - Анатоль Уладзіміравіч, укараненне стандартаў часам патрабуе немалых матэрыяльных затрат. - Сапраўды, цана пытання даволі высокая. Але лічу, што ўкладанні ў новыя тэхналогіі, якія немінуча пацягнуцца следам за ўкараненнем еўрапейскіх стандартаў, акупяцца даволі хутка. Матэрыяльныя затраты на рэалізацыю праграмы, напрыклад, у "Віцебскграмадзянпраекце", па папярэдніх разліках, складуць больш Br5,4 млрд. Затраты ўключаюць замену наяўных праграмных прадуктаў на новыя ліцэнзійныя і адаптаваныя да патрабаванняў еўрапейскіх стандартаў; перападрыхтоўку спецыялістаў сярэдняга звяна для працы з новымі праграмнымі прадуктамі; набыццё камплектаў ТКП EN, СТБ EN і іншых нарматыўна-тэхнічных дакументаў, гарманізаваных з еўрапейскімі нормамі. - Укараненне еўрапейскіх нормаў у будаўніцтве супала з правядзеннем у 2010 годзе ў Беларусі Года якасці. Якія канкрэтныя крокі будуць прыняты ў вобласці для паляпшэння якасці будаўнічых работ? - Асноўнымі напрамкамі работы арганізацый і прадпрыемстваў будаўнічага комплексу вобласці па паляпшэнні якасці праектавання і будаўніцтва аб'ектаў з'яўляюцца далейшае абнаўленне будаўнічай тэхнікі, абсталявання, аснасткі, сродкаў механізацыі і кантролю ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічай галіны на 2006-2010 гады. За перыяд з 2006 па 2009 гады будаўнічымі прадпрыемствамі камунальнай формы ўласнасці набыта звыш 600 адзінак тэхнікі і абсталявання на агульную суму Br88,8 млрд. Будаўнічыя арганізацыі папоўнілі свой парк 17 вежавымі кранамі, чатырма дзясяткамі аўтакранаў, паўсотняй экскаватараў і іншай тэхнікай. На тэхнічнае перааснашчэнне будаўнічых арганізацый толькі камунальнай уласнасці (гэта ў асноўным ПМК) летась затрачана Br36 млрд., на якія закуплена больш за 220 адзінак тэхнікі: вежавых і аўтакранаў, экскаватараў, бульдозераў і г.д. Яшчэ адным важным напрамкам работы будзе ўкараненне ва ўсіх будаўнічых і праектных арганізацыях сістэм кіравання якасцю, якія падлягаюць сертыфікацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ІSО 9001. Пакуль у вобласці 58 прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, у тым ліку 16 рэспубліканскай і 42 камунальнай уласнасці сертыфікавалі сістэму кіравання якасцю па ІSО 9001. Немінуча будзе ўзнавіць кантроль за якасцю праектавання, будаўніцтва і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў з боку органаў дзяржаўнай экспертызы і стандартызацыі, будаўнічага, тэхнічнага і аўтарскага нагляду. - Будаўнічую індустрыю часта параўноўваюць з лакаматывам, які цягне за сабой іншыя галіны эканомікі. Якія задачы стаяць перад будаўнічым комплексам вобласці ў бягучым годзе? - У 2010 годзе будаўнічаму комплексу вобласці неабходна забяспечыць увод у эксплуатацыю 720 тыс.кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, пабудаваць 681 жылы дом для сельскагаспадарчых арганізацый, абсталяваць 62 аграгарадкі, завяршыць будаўніцтва 18 малочна-таварных ферм. Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай прадугледжана будаўніцтва 24 аб'ектаў, з якіх 8 падлягаюць уводу ў бягучым годзе. - Выкананне такіх маштабных праектаў без кваліфікаваных кадраў немагчыма. Ці мае намер вобласць прыцягваць працоўныя рэсурсы з-за мяжы ці ў нас дастатковы патэнцыял, каб дасягнуць пастаўленай мэты ўласнымі сіламі? - У цэлым прадпрыемствы будаўнічага комплексу вобласці забяспечваюць выкананне пастаўленых задач па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю запланаваных аб'ектаў уласнымі сіламі. Летась мы пайшлі па шляху укрупнення або арганізацыі новых структурных падраздзяленняў на ўжо існуючых прадпрыемствах. Да прыкладу, Віцебскі ДСК стварыў зусім новае для сябе кіраванне, якое займаецца будаўніцтвам з цэглы. Дарэчы, яго першы цагляны дом на 40 кватэр уведзены ў снежні ў прыгарадзе Віцебска – у аграгарадку Ноўка. Нарасцілі і кадравы патэнцыял. Лікавы склад будаўнічых арганізацый вобласці павялічыўся больш чым на 1,2 тыс. чалавек. Прафесійна-тэхніч