Інвестдагаворы на $1,2 млрд рэалізуюць у Віцебскай вобласці замежныя бізнесмены
"На Віцебшчыне рэалізуецца больш за 180 інвестыцыйных дагавораў, заключаных бізнесменамі з розных дзяржаў і аблвыканкамам, на суму парадку $1,2 млрд. Шмат гэта ці мала? Вядома, не дастаткова. Інвестары павінны працаваць у кожнай сферы, у кожным напрамку. Яны павінны будаваць новыя сучасныя прадпрыемствы, ствараць працоўныя месцы", - сказаў Мікалай Шарснёў. Паводле яго слоў, віцебскі эканамічны форум дае магчымасць бізнесменам з розных краін азнаёміцца з патэнцыялам рэгіёну, а таксама паспяхова рэалізаванымі праектамі. Форум - у тым ліку выдатная пляцоўка для абмеркавання новых ідэй і знаёмства з перспектыўнымі планамі развіцця.
"У першую чаргу мы арыентуем нашы прадпрыемствы на інавацыйны шлях развіцця, на пошук сучасных тэхналагічных рашэнняў, якія будуць спрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасці нашых вытворчасцей. На сустрэчах з прадстаўнікамі дзелавых колаў мы пастаянна падкрэсліваем сваю гатоўнасць узаемадзейнічаць з інвестарамі ва ўсіх сферах - у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, турызме і г.д. Пры гэтым мы разумеем, што важна не толькі пачаць сумесны праект, але і на ўсіх этапах садзейнічаць яго рэалізацыі", - адзначыў кіраўнік вобласці.
Губернатар адзначыў гатоўнасць прапанаваць для разгляду "вялікую колькасць зямельных участкаў ва ўсіх гарадах і
райцэнтрах вобласці». Яны могуць стаць пляцоўкамі для новага будаўніцтва. «Каб паскорыць рэалізацыю ідэй, мы гатовы прадаставіць памяшканні, інжынерную інфраструктуру, суправаджаць праекты, забяспечваць узаемадзеянне з усімі абласнымі службамі для мінімізацыі камерцыйных рызык», — запэўніў Мікалай Шарстнёў. Віцебская вобласць прапануе інвестарам больш эфектыўна выкарыстоўваць сыравінныя рэсурсы, прамысловы і інавацыйны патэнцыялы, каб арганізоўваць вытворчасці тавараў з высокай дабаўленай вартасцю.«Мы чакаем ад бізнесу стварэння
канкурэнтаздольных вытворчасцей за кошт укаранення сучасных тэхналагічных
рашэнняў. Са свайго боку абяцаем усебаковую падтрымку не толькі на этапе
будаўніцтва, але і ў працэсе эксплуатацыі прадпрыемстваў», — падкрэсліў
старшыня Віцебскага аблвыканкама. Ён таксама падзякаваў замежным гасцям
за тое, што яны прынялі запрашэнні і прыехалі на эканамічны форум. У
Віцебску знаходзяцца дэлегацыі з Расіі, Латвіі, Славакіі, Польшчы, Чэхіі,
Украіны, Кітая, Турцыі, Літвы, В'етнама. VI Міжнародны эканамічны форум
«Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» будзе працаваць у Віцебску 11 і
12 мая.
Алена Ціханава. Фота Аляксандра Хітрова - БЕЛТА, Антона Сцепанішчава - "Віцебскія весці", Алега Клімовіча - "Віцьбічы".