Інвестыцыі ў эканоміку Віцебскай вобласці ў I паўгоддзі ўзрослі на 21,4% і перавысілі Br2 трлн.
17 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Інвестыцыі ў развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Віцебскай вобласці ў студзені-чэрвені бягучага года склалі Br2032,6 млрд., або 121,4% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Арганізацыі і прадпрыемствы, падпарадкаваныя мясцовым Саветам і выканаўчым органам, інвесціравалі Br876,3 млрд., прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу - Br256,3 млрд. Амаль кожны пяты рубель інвестыцый ішоў на жыллёвае будаўніцтва: у гэту сферу накіравана Br441,8 млрд., або 21,7% ад агульнага аб'ёму ўкладанняў. У эксплуатацыю ўведзена 296,1 тыс.кв.м жылля.
Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў першым паўгоддзі ў супастаўных цэнах склаў 109,9% да такога ж перыяду мінулага года пры заданні 111%. Прадпрыемствы рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання з пастаўленымі задачамі справіліся, аднак у арганізацыях без ведамаснага падпарадкавання аб'ём вытворчасці ледзь дасягнуў 95% пры плане 124%.-0-