Інвестыцыйныя форумы ў Віцебскай вобласці будуць праходзіць чатыры разы на год
27 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Інвестыцыйныя форумы ў Віцебскай вобласці будуць праходзіць чатыры разы на год, паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец.
У календары кіраўнікоў студзень, красавік, ліпень і кастрычнік цяпер будуць адзначаны як месяцы бізнес-актыўнасці. Менавіта ў гэты час вырашана прэзентаваць бізнес-праекты вобласці і запрашаць да іх абмеркавання патэнцыйных інвестараў. Як лічыць Аляксандр Косінец, гэта будзе спрыяць развіццю дзелавой ініцыятывы і прыцягненню інвестараў.
Да маючага адбыцца ў кастрычніку інвестфоруму старшыня аблвыканкама даў даручэнне прадпрыемствам торфаперапрацоўкі падрыхтаваць прэзентацыю сваёй прадукцыі. "Торфаздабытчыкам неабходна давесці экспарт да 200 тыс.т торфу, а для гэтага трэба шырэй прадстаўляць сваю прадукцыю", - лічыць Аляксандр Косінец.
У бягучым годзе ў вобласці ўжо прайшлі два інвестыцыйныя форумы - у сакавіку і ліпені. На іх былі прадстаўлены найбольш значныя для рэгіёна праекты, заключаны дагаворы на агульную суму больш за $350 млн.-0-