Інвестыцыйны форум у Віцебску сабраў удзельнікаў з 14 краін

Инвестиционный форум в Витебске собрал участников из 14 стран
VII Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" сабраў у Віцебску 42 дэлегацыі з 14 краін свету. Пра гэта паведаміў сёння на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця форуму старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Маштаб форуму і колькасць удзельнікаў павялічваюцца з кожным годам. "Гэта сведчыць аб цікавасці да дадзенага форуму і Віцебскага рэгіёну з яго магчымасцямі развіцця бізнесу", - падкрэсліў Мікалай Шарснёў. Ён таксама адзначыў, што для таго, каб прыняць рашэнне і адкрыць справу на віцебскай зямлі, неабходна разумець, як развіваецца рэгіён, чым ганарыцца, які яго прамысловы і кадравы патэнцыял. Кіраўнікам органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны, у сваю чаргу, цікавы вопыт гасцей па стварэнні і арганізацыі інвестыцыйных праектаў.



Штогод прадпрыемствы вобласці экспартуюць прадукцыі на $2,5 млрд у 87 дзяржаў. Трэць экспартуемай прадукцыі адносіцца да навукаёмістай і высокатэхналагічнай. Віцебская вобласць з'яўляецца усебакова развіваючымся прамысловым рэгіёнам, на тэрыторыі якога дзейнічае больш за 1,5 тыс. прадпрыемстваў, каля 30 тыс. прадпрымальніцкіх структур, якія прадстаўляюць звыш 40 краін. Доля інавацыйнай прадукцыі ў аб'ёмах прамысловай вытворчасці перавышае 30%.







Штогод арганізацыямі вобласці прыцягваецца парадку $1 млрд інвестыцый у асноўны капітал. У цяперашні час з удзелам расійскайскага капіталу мадэрнізуецца вытворчасць кандэнсатараў у ААТ "Маналіт". Больш за $22 млн укладзена ў пашырэнне вытворчасці абутку на "Белвесте", $16 млн - у будаўніцтва новага завода па выпуску

шырокай гамы нестандартных металаканструкцый у Полацкім раёне. Чэшскімі інвестарамі створаны новыя вытворчасці па выпуску драўняных пелет у Лёзненскім раёне і тарфяных субстратаў у Шаркаўшчынскім. З прымяненнем дацкіх тэхналогій завяршаецца будаўніцтва сучаснага свінаводчага комплексу ў Талачынскім раёне, аб'ём інвестыцый - 32 млн еўра.

Касаючыся пытання эфектыўнага развіцця эканомікі на бліжэйшы перыяд, старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што вобласць арыентуецца перш за ўсё на рацыянальнае выкарыстанне наяўных прыродных рэсурсаў, вытворчага і кадравага патэнцыялу. Перспектыўнымі для рэалізацыі ў рэгіёне ён бачыць праекты па глыбокай комплекснай перапрацоўцы драўніны, здабычы і перапрацоўцы торфу для сельскагаспадарчых патрэб, вырошчванню і перапрацоўцы лёну, рапсу, будаўніцтву буйных мясных і малочных комплексаў з замкнёным цыклам вытворчасці, рыбапітомнікаў. Сёння такія праекты знаходзяцца ў стадыі перамоваў з літоўскімі, кітайскімі, украінскімі, латвійскімі, расійскімі кампаніямі, пачата іх прапрацоўка з прадстаўнікамі Егіпта, Кувейта, Індыі.

Асноўныя мерапрыемствы VII Міжнароднага эканамічнага форуму разгарнуліся на пляцоўцы Летняга амфітэатра. Традыцыйна ўвазе ўдзельнікаў прадстаўлены інвестыцыйны патэнцыял усіх раёнаў вобласці. Арганізатары - Віцебскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск".

БЕЛТА.