Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці прэзентаваны ў Маскве

Инвестиционный потенциал Витебской области презентован в Москве
Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці прэзентаваны ў Маскве, паведамляе telegram-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін прыняў удзел у Еўразійскім эканамічным форуме ў Маскве.

Кіраўнік вобласці выступіў на сесіі «Еўразія рэгіёнаў» з дакладам на тэму «Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці». 

Аб падрыхтоўцы кадраў:

– Вучэбнымі ўстановамі Віцебскай вобласці вядзецца падрыхтоўка па больш чым 170 спецыяльнасцях, запатрабаванымі эканамічным сектарам вобласці, рэспублікі і замежжа.

Для актывізацыі ўзаемадзеяння адукацыі, навукі і вытворчасці штогод аблвыканкамам праводзяцца конкурсы маладых вучоных. Навучэнская моладзь пастаянна прымае ўдзел у конкурсах "100 ідэй для Беларусі" і прафесійнага майстэрства "World Skills".

Распрацаваны сумесны праект па павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі маладых спецыялістаў на базе сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай і Пскоўскай абласцей.

Аб рэалізацыі праектаў у аграрным сектары:

- Інвестары запрашаюцца для абмеркавання варыянтаў арганізацыі вырошчвання і перапрацоўкі збожжавых культур, лёну, рапсу, агародніны, для закладкі садоў і ягаднікаў, з унядрэннем тэхналогій доўгага захоўвання ягад, пладоў, бульбы, замарозкі прадукцыі.

Рэалізацыя праектаў нацэлена на развіццё сыравіннай базы для вытворчасці экалагічна чыстай прадукцыі, лекавай сыравіны.

З прыцягненнем інвестараў плануецца далейшае павелічэнне вытворчасці агароднінных, мясных, малочных і рыбных кансерваў, кандытарскіх вырабаў, у тым ліку для дыябетычнага харчавання, канфіцюраў, крухмалу, натуральных сокаў, вырабаў з бульбы.

Аб прамысловым патэнцыяле: 

- Прамысловы патэнцыял вобласці мае адкрыты характар і арыентаваны на знешнія рынкі. Па большасці відаў прадукцыі экспарт складае больш за 50 працэнтаў вырабленага аб'ёму.

У мінулым годзе прадукцыя экспартавалася ў 88 краін свету.

Для стварэння найбольш прывабных умоў для інвестараў, створаны і функцыянуюць дзве спецыяльныя эканамічныя зоны для развіцця прамысловай вытворчасці і лагістыкі.

Аб прыродных рэсурсах:

- Канкурэнтым перавагай вобласці з'яўляецца наяўнасць унікальных прыродных рэсурсаў. Па комплексе фактараў (біялагічная разнастайнасць, транспартная даступнасць, экалагічная чысціня асяроддзя пражывання) выдзелена каля 400 тыс. гектараў.

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь вызначаны 211 участкаў, размешчаных у самых маляўнічых і экалагічна чыстых месцах Віцебшчыны, якія ўключаюць лясныя ўгоддзі і больш за сотню азёр, якія ў заяўным парадку прадастаўляюцца інвестарам для рэалізацыі праектаў у сферы турызму, адпачынку і аздараўлення.

Аб праектах сацыяльна-эканамічнага значэння:

- Штогод у Віцебскім рэгіёне рэалізуецца больш за 200 праектаў сацыяльна-эканамічнага значэння на суму 1 млрд. даляраў.

Сёння мы сфарміравалі аснову для праектаў па паглыбленай перапрацоўцы нафтапрадуктаў, малатоннажнай хіміі, кампазітных матэрыялаў.

Вядзецца адпрацоўка праектаў па вытворчасці комплексных мінеральных угнаенняў, выпуску ветэрынарных і фармацэўтычных прэпаратаў з выкарыстаннем біятэхналагічных рашэнняў.

Сфарміраваны зямельныя ўчасткі для будаўніцтва рабатызаваных жывёлагадоўчых комплексаў, птушкафабрык, цяпліц для круглагадовага вырошчвання агародніны.

Асаблівая ўвага надаецца распрацоўкам праграмных прадуктаў для кіравання станкавым і электратэхнічным абсталяваннем.

Падрыхтаваны індустрыяльныя пляцоўкі для арганізацыі зборачных вытворчасцей, электроннага гандлю, будаўніцтва тэрміналаў, для размеркавання таварных патокаў у рэгіёны Расіі, Азіі, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.

Аб поспеху інвестыцыйных праектаў:

Развітая транспартная інфраструктура, кваліфікаваныя кадры, прыродныя рэсурсы, высокія кампетэнцыі – залог поспеху інвестыцыйных праектаў на Віцебскай зямлі. Запрашаем інвестараў у Віцебскую вобласць.