Інвестпраграма Віцебска на 2017 год зацверджана з аб'ёмам фінансавання больш за Br26,3 млн
На будаўніцтва, рэканструкцыю, праектаванне і мадэрнізацыю аб'ектаў камунальнай уласнасці прадугледжана каля Br26 млн 306 тыс. сродкаў гарадскога бюджэту. Пры гэтым на аб'екты камунальнай гаспадаркі плануецца накіраваць больш за Br16 млн. Па іншых галінах сярод асноўных аб'ектаў фінансавання будаўніцтва ў Віцебску Палаца ўрачыстых абрадаў, паліклінікі ў мікрараёне ЮГ-7, дзіцячага садка і школы ў мікрараёне Білева-2, будаўніцтва і рэканструкцыя заапарка, рэканструкцыя канцэртнай залы "Віцебск" і інш. Праграма распрацавана з мэтай рацыянальнага выкарыстання сродкаў бюджэту горада Віцебска, накіраваных на інвестыцыі ў асноўны капітал.
Асноўнымі напрамкамі дакумента з'яўляюцца эфектыўнае выкарыстанне сродкаў гарадскога бюджэту на патрэбы капітальнага будаўніцтва, канцэнтрацыя бюджэтных сродкаў на аб'ектах, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю ў 2017 годзе, а таксама аб'ектах, якія маюць высокую ступень гатоўнасці. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскладзены на пастаянную камісію Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па гарадской гаспадарцы, кіраванні камунальнай уласнасцю, транспарце і сувязі. Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Алена Ціханава - БЕЛТА.