Даследаванне якасці трансгранічных водных аб'ектаў басейна Заходняй Дзвіны працягнецца ў 2016 годзе

Исследование качества трансграничных водных объектов бассейна Западной Двины продолжится в 2016 году

Даследаванне якасці беларуска-расійскіх трансгранічных водных аб'ектаў басейна Заходняй Дзвіны будзе працягнута ў 2016 годзе, паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

11-12 лістапада ў Полацку адбылося пасяджэнне сумеснай беларуска-расійскай рабочай групы па басейне ракі Заходняя Дзвіна. Была дадзена ацэнка якасці паверхневых вод трансгранічных водных аб'ектаў (рэкі Усвяча, Аболь, Ушча і возера Езярышча) у веснава-летні перыяд 2015 года.

У першую чаргу, што асабліва хвалявала беларускі бок, прадстаўлены даныя па ўплыве свінагадоўчых комплексаў Пскоўскай вобласці на кампаненты навакольнага асяроддзя. Падрыхтаваны картаграфічны матэрыял, які характарызуе месцы размяшчэння свінагадоўчых комплексаў, а таксама месцы адбору проб вады на гідрахімічны аналіз. На працягу 2015 года праводзіўся штоквартальны адбор проб. І на падставе параўнальнага аналізу дынамікі канцэнтрацыі забруджвальных інгрэдыентаў, а таксама з улікам іншых прыродных фактараў прынята рашэнне аб працягу ў 2016 годзе даследаванняў якасці трансгранічных водных аб'ектаў з мэтай выяўлення негатыўных крыніц уздзеяння.

У цэлым абстаноўка на трансгранічных водных аб'ектах басейна Заходняй Дзвіны ў 2015 годзе была стабільнай, дадалі ў камітэце. Выпадкаў падтапленняў населеных пунктаў і аб'ектаў эканомікі не было, насельніцтва і гаспадарчыя суб'екты былі забяспечаны належнымі нормамі вады. У летне-асенні перыяд узроўні вады ў водатоках басейна былі блізкія, а ў сярэднім і ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны - ніжэйшыя за мінімальныя, назіраныя за ўвесь перыяд назіранняў.

Вясенняе разводдзе і летнія паводкі на трансгранічных тэрыторыях не аказалі негатыўнага ўздзеяння на жыццядзейнасць насельніцтва і аб'екты эканомікі Беларусі і Расіі.

Кацярына Князева, БЕЛТА.