Гісторыя Беларусі захоўвае мноства прыкладаў сапраўднай мужнасці свайго народа – Мікалай Шарснёў
Гісторыя Беларусі захоўвае мноства прыкладаў сапраўднай мужнасці народа, праяўленай на роднай зямлі. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на святочным мітынгу, прысвечаным 77-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Мікалай Шарстнёў адзначыў, што ў жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі. Яны выклікаюць асаблівы духоўны ўздым і яднанне грамадзян:
– Сёння Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Ён звязаны з найважнейшай падзеяй айчыннай гісторыі – днём, калі на зраненаю фашысцкай акупацыяй зямлю вярнуўся мір.
«Незалежнасць мае вельмі высокую цану, танна яна нікому не давалася. Вызначальным тут, безумоўна, стаў ХХ стагоддзе і яго драматычныя падзеі. Вялікая Айчынная вайна стала найцяжэйшым выпрабаваннем для народа. Гісторыя захоўвае мноства прыкладаў сапраўднай мужнасці, праяўленай на беларускай зямлі», – падкрэсліў кіраўнік вобласці.
У якасці найбольш яркіх прыкладаў ён прывёў танкавую бітву пад Сеннам у ліпені 1941 года, першае баявое хрышчэнне легендарнай ”Кацюшы“, якое адбылося пад Оршай 14 ліпеня 1941 года. Пад камандаваннем капітана Івана Флёрава батарэя дала залп па захопленым фашысцкімі войскамі чыгуначным вузле горада. У выніку магутнага агнявога ўдару былі знішчаны варожыя эшалоны, боепрыпасы, планы праціўніка былі сарваныя. Яшчэ адзін прыклад стойкасці – абарона Полацка. Стрымліваючы націск найбуйнейшай нямецкай групоўкі, якая рухалася на Маскву, у баях пад Полацкам абаронцы Айчыны амаль на месяц спынілі ворага.
Асаблівую ўвагу Мікалай Шарстнёў завастрыў на тым факце, што на беларускай зямлі спрадвеку мірна жывуць, разам працуюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей:
– Талерантнасць, павага адзін да аднаго, добразычлівасць з'яўляюцца характэрнай рысай беларускага народа. У Год народнага адзінства гэтыя якасці сталі своеасаблівымі маякамі ў рэалізацыі добрых спраў. Пазітыўныя змены адбываюцца ў рэальным сектары эканомікі, у сацыяльнай сферыере. Штогод адкрываюцца новыя аб'екты адукацыі, культуры і спорту. Пастаянна вядзецца тэхнічнае перааснашчэнне на прадпрыемствах, у аграрным сектары, ва ўстановах аховы здароўя.

Адным з найважнейшых прыярытэтаў бягучай пяцігодкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны вызначана фарміраванне моцных рэгіёнаў. У Віцебскай вобласці з пачатку года ўдалося прыцягнуць у эканоміку больш за 950 млн рублёў інвестыцый з розных крыніц. Гэта найважнейшы паказчык, які забяспечвае ўстойлівае развіццё рэгіёну, рост дабрабыту і ўзроўню жыцця насельніцтва. Трэць прамысловай прадукцыі з'яўляецца інавацыйнай. Гэта самы высокі паказчык у рэспубліцы. Актыўна развіваецца транспартная інфраструктура, у тым ліку ў абласным цэнтры. На фоне няпростых эканамічных умоў паўночны рэгіён забяспечвае рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, канстатаваў губернатар.
Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што канкрэтныя справы кожнага беларуса з'яўляюцца залогам стабільнасці развіцця краіны. «Перад намі ў новых рэаліях стаіць усё тая ж задача – берагчы свабоду і незалежнасць роднай зямлі», – перакананы ён.

Словы падзякі і нізкі паклон за Перамогу і шматгадовую працу Мікалай Шарснёў адрасаваў ветэранам. Асобнае напутсце выказаў моладзі:
– Сёння вы павінны быць годнымі гістарычнай эстафеты, перададзенай нам пакаленнем Пераможцаў. Беражыце дасягнутае – мір, спрадвечныя традыцыі і нашы каштоўнасці. Беражыце гісторыю, якой мы сёння па праву ганарымся. Калі людзі берагуць і прымнажаюць добрую славу Айчыны, дзяржава з такім народам моцная і непераможная.

Святочнае мерапрыемства ў абласным цэнтры працягнулася вялікім канцэртам на плошчы Перамогі і выступленнямі творчых калектываў на пляцоўках горада. Разнапланавыя падзеі, прысвечаныя Дню Незалежнасці, праходзяць сёння паўсюдна ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці. Завершыць цыкл святочных мерапрыемстваў акцыя «Заспяваем гімн разам», а ў абласным цэнтры – маляўнічы салют.