Італьянскія бізнесмены абмяркуюць магчымасці стварэння транспартна-лагістычнага цэнтра ў Віцебску

12 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дэлегацыя правінцыі Бергама (Італія) сёння пачала знаёмства з інвестыцыйным патэнцыялам прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта эканомікі - начальнік упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны. Італьянскія бізнесмены выказалі зацікаўленасць у вывучэнні ўмоў працы замежных прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск", а таксама перспектыўныя праекты ў сферы турызму і лагістыкі. У прыватнасці, губернатар правінцыі Валерыа Бетоні і кіраўніцтва Віцебскага аэрапорта маюць намер правесці перамовы па пытанні арганізацыі дзейнасці транспартна-лагістычнага цэнтра. Як мяркуецца, па выніках візіту адбудзецца падпісанне пратакола аб супрацоўніцтве. Візіт працягнецца з 12 па 14 лютага.-0-