Падведзены вынікі гарадской грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Марафон памяці» у Віцебску

Итоги городской гражданско-патриотической акции «Марафон памяти» подвели в Витебске

У ўрачыстасцях, якія прайшлі ў гімназіі № 2, прынялі ўдзел школьнікі, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

Акцыя стартавала ў пачатку года ў Першамайскім раёне. Сімвалам «Марафону памяці» стала «капсула часу», якую перадавалі з адной школы ў другую, ад раёна да раёна. Атрымаўшы сімвал, школьнікі і педагогі актыўна ўключаліся ў грамадзянска-патрыятычную працу: праводзілі розныя акцыі, выставы, прэзентацыі, канцэрты, займаліся пошукавай дзейнасцю і іншай працай па увекавечанню памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны.

– Радуе, што ў акцыю ўключыліся ўсе школы горада. Дзеці сапраўды прасякнуліся гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, усвядомілі, што гэта не толькі вялікі подзвіг, але і страшная трагедыя нашага народа, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. Акцыя «Марафон памяці» працягнецца ў гарадах і раёнах Віцебскай вобласці.

"Віцьбічы"