Вынікі кастрычніцкай акцыі "Агульнымі намаганнямі - спынім гвалт"
З 1.10. па 31.10.2012 у Віцебскай вобласці, па ініцыятыве ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і пры падтрымцы іншых прававых і сілавых дзяржаўных органаў, з актыўным удзелам органаў аховы здароўя, праведзена акцыя "Агульнымі намаганнямі - спынім гвалт". За час правядзення акцыі ўрачамі псіхіятрамі-нарколагамі вобласці агледжана 1544 грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем і схільныя да гвалту ў нецвярозым стане. З іх 189 чалавек узята на наркалагічны ўлік упершыню ў жыцці, 219 чалавек пралечана ў псіхіятрычных бальніцах, 537 атрымалі лячэнне амбулаторна.
Прайшлі добраахвотна працэдуру эмацыйна-стрэсавай тэрапіі ("кадаванне") 259 чалавек, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, з іх 88 на бясплатнай аснове па сацыяльных паказаннях.
Соб.інфо