Вынікі Рэспубліканскага конкурсу мадэльераў, дызайнераў адзення «Модны сілуэт»

 14 снежня 2012 года ў горадзе Мінску ў клубе «Цэнтр» Палаца  Рэспублікі Беларусь па адрасе пл. Кастрычніцкая, 1, прайшоў рэспубліканскі конкурс мадэльераў, дызайнераў адзення «Модны сілуэт».
        Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
        У конкурсе прынялі ўдзел мадэльеры, дызайнеры адзення, якія працуюць у арганізацыях бытавога абслугоўвання насельніцтва рэспублікі, незалежна ад формы ўласнасці, а таксама ажыццяўляючыя індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць у сферы паслуг,  навучэнцы і студэнты навучальных устаноў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для швейных галін сферы паслуг.
        Конкурс праходзіў па трох намінацыях
- «Pret-a-porter» -  вырабы, якія прадстаўляюцца ў намінацыі «Pret-a-porter», прызначаны для паўсядзённага нашэння і павінны адрознівацца рэалістычнасцю, адпаведнасцю тэндэнцыям моды, жыццёвай этыкай.
- «Fasion design» -  вырабы, якія прадстаўляюцца ў намінацыі «Fasion design», прызначаны для подыумных паказаў і павінны адрознівацца экспрэсіяй, тэатралізаванасцю, аўтарскай ідэяй.
- «Беларускі касцюм і сучаснасць».
        Усяго на суд  журы было прадстаўлена 27 калекцый 24 фіналістаў рэгіянальных тураў (нагадаем, што абласны конкурс мадэльераў, дызайнераў адзення «Модны сілуэт» праходзіў у горадзе Віцебску 14.11.2012 года).
        У рэспубліканскім конкурсе Віцебскую вобласць прадставілі:
 у намінацыі «Pret-a-porter»
- Віта Якушава ААТ «Чараўніца» - калекцыя «Льняное настрой»;
 - Алена Талай КУПБОН Аршанскага гарвыканкама  - дзіцячая калекцыя «Восеньскі альянс»;
 - Аляксей Свірыда УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» - калекцыя «Паранойя».     
у намінацыі    «Fasion design»
- Вікторыя Крупская ААТ «Віцебскі Рассвет» - калекцыя «Шматкроп'е»;
-Таццяна Сыраватнікава Верхнядзвінскага ААТ «Верус» – дзіцячая калекцыя «Шукаем рамонак».
у    намінацыі  «Беларускі строй і сучаснасць»
 - Марыя Балобаўка Багушэўскага КУПБО «Прэстыж» - калекцыя «Мы – Беларусь».
        Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы акцэнтавала ўвагу на наступных крытэрыях:
- эстэтычныя паказчыкі (цэласнасць вобраза, выразнасць каляровага увасаблення, арыгінальнасць мастацкага задумлення, навізна і актуальнасць рашэння, адпаведнасць сучасным напрамкам моды);
- тэхналагічныя паказчыкі (адпаведнасць сучасным тэхналагічным патрабаванням, арыгінальнасць канструктыўных рашэнняў, прафесійнае майстэрства і якасць выканання).
У кожнай намінацыі вызначаны пераможцы па трох прызавых месцах, вызначаны ўладальнік Гран-пры, а таксама  пераможца гледачовых сімпатый.
       Па выніках конкурсу ў першай з пералічаных намінацый 2 месца журы прысудзіла «Асенняму альянсу» Алены Талай, у намінацыі «Fasion design»  - 3 месца  калекцыі «Шматкроп'е» Вікторыі Крупскай, прыз гледачовых сімпатый - Таццяна Сыраватнікава з  калекцыяй «Шукаем рамонак».
     Нашы паказы вельмі цёпла сустракалі гледачы. І заслуга ў гэтым не толькі мадэльераў, але і мадэляў. У прыватнасці на славу папрацавалі дзеці, якія дэманстравалі калекцыі майстроў з гарадоў Орша і Верхнядзвінск.