Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў Наваполацку

Итоги смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда подвели в Новополоцке

8 чэрвеня 2017 года ў Наваполацку на базе РВУ ”Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт“ адбылося выездное пасяджэнне Камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.


Кіраўніцтвам прадпрыемстваў праведзены пашыраны комплекс мерапрыемстваў у сферы аховы працы, які уключыў у сябе павышэнне кваліфікацыі работнікаў, арганізацыю бесперабойнага функцыянавання санітарна-бытавых памяшканняў, забеспячэнне працуючых сродкамі індывідуальнай абароны, зніжэнне узроўняў небяспечных фактараў і скарачэнне колькасці работнікаў, занятых ва ўмовах, якія не адпавядаюць патрабаванням санітарна-гігіенічных нормаў. Укаранёна, функцыянуе сістэма кіравання аховай працы, распрацаваная на базе СТБ 18001-2009.

У мэтах павышэння прэстыжу бяспечнай культуры працы традыцыйна ў Віцебскай вобласці праводзіцца агляд – конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, удзел у якім штогод прымаюць больш за 600 суб'ектаў гаспадарання з усіх раёнаў і гарадоў рэгіёна. У абласным этапе агляду – конкурсу за званне ”лепшых“ змагаліся 44 арганізацыі.

 

На пасяджэнні камісіі былі разгледжаны пытанні траўматызму, аховы і ўмоў працы. Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Пераможцам уручаны дыпломы ў чатырох намінацыях:

”Арганізацыі невытворчай сферы“, дзе першае месца прысуджана РВУ ”Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт“;

”Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых да 100 чалавек“, пераможцам прызнана УП ”Бешанковіцкае ПМС“;

”Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых ад 101 да 500 чалавек“, пераможцам прызнана ААТ ”Аўтатранспартнае прадпрыемства № 5 г. Віцебск“;

”Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых звыш 500 чалавек“, пераможцам прызнана ААТ ”Полацкі малочны камбінат“.

Удзельнікі пасяджэння ў рамках экскурсіі па РВУ ”Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт“ змаглі азнаёміцца

не толькі з тэарэтычнай часткай арганізацыі працы, але і з практыкай прымянення асноўных напрамкаў па стварэнні належных умоў і аховы працы работнікаў, абмеркаваць праблемы прадухілення няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на працоўных месцах.

Комплексныя прымаемыя меры, штогадовае зніжэнне рызык і фактараў траўміравання забяспечваюць устойлівы сацыяльны і эканамічны эфект на прадпрыемствах Віцебскай вобласці.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.