IV Калядная музычная акадэмія пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі
Чацвёрты раз у Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэртна-адукацыйны праект «Калядная музычная акадэмія», які дасць магчымасць юным і таленавітым музыкантам атрымаць кваліфікаваныя ўрокі і кансультацыі ў вядомых музыкантаў і педагогаў, пазнаёміцца з шэдэўрамі сусветнай музычнай класікі і музыкай сучаснікаў у выкананні гасцей і ўдзельнікаў акадэміі.
28 студзеня а 11.00
Рэкрэацыя другога паверха філармоніі
Урачыстае адкрыццё Акадэміі
Прэзентацыя выкладчыкаў і ўдзельнікаў, прэзентацыя выставы навучэнцаў Дзіцячай мастацкай школы Віцебска «Сімфонія колеру». У гэтай экспазіцыі прадстаўлены работы навучэнцаў школы, у якіх жывапіснымі сродкамі адлюстравана музыка. Сінтез двух відаў мастацтваў незвычайным чынам адлюстроўвае разнастайнасць усяго навакольнага свету, а яго адзінства выяўляецца матэрыялізацыяй гукаў праз буянства і непаўторнасць фарбаў. Для юных мастакоў удзел у Акадэміі – магчымасць заявіць аб сваёй творчасці.
28 студзеня а 11.30
Зала філармоніі
Майстар-клас па фартэпіяна
Выкладчык Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І. Чайкоўскага,
лаурэат міжнародных конкурсаў
Яўген СТАРАДУБцаў (Масква)
Малады, таленавіты выканаўца і педагог скончыў Цэнтральную музычную школу пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І. Чайкоўскага (1991-1999 гг., займаўся ў класах Н. Н. Макаравай і праф. Л. В. Рошчынай). Выпускнік фартэпіяннага факультэта і аспірантуры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас прафесара Н.В. Трулль). У цяперашні час працуе на кафедры спецыяльнага фартэпіяна прафесара В.В. Гарнастаевай.
28 студзеня а 18.30
Зала філармоніі
Канцэрт фартэпіяннай музыкі
Адкрыццё Каляднай музычнай акадэміі
Традыцыйна ў рамках адкрыцця Акадэміі праходзяць канцэрты класаў выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. За сваю гісторыю ў Акадэміі дэманстравалі сваю творчасць студэнты праф. В.Нехаенка, Ю.Гільдзюка, Л.Шэламенцавай. Сёлета ў канцэрце адкрыцця выступяць студэнты класа загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнта, лаўрэата міжнародных конкурсаў Уладзіміра Андрэевіча ДУЛОВА (Мінск).
У праграме:
Р.Шуман. "Крэйслерыяна". Вып. студэнтка магістратуры Таццяна Віткоўская
Й.Брамс. Тры інтэрмеца ор.117. Вып. студэнтка 1 курса БДAM Марыя Мацвееўская
А.Скрабін. "Сатанінская паэма". Вып. студэнтка магістратуры Вольга Тарасевіч
Й.Брамс. "Варыяцыі на т. Шумана". Вып. студэнтка магістратуры Вольга Тарасевіч
Р.Шуман. Фантазія Да-мажор. Вып. Уладзімір Дулаў
29.01 у 11.00
Зала філармоніі
Метадычны семінар для выкладчыкаў ДМШ Віцебска і Віцебскай вобласці загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнта, лаўрэата міжнародных конкурсаў Уладзіміра Андрэевіча Дулава.
Уладзімір Дулаў скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас аднаго з заснавальнікаў беларускай фартэпіяннай школы прафесара Г. І. Шэршэўскага).
Яшчэ ў школьныя гады атрымаў шэраг перамог на нацыянальных і міжнародных конкурсах: Нацыянальны конкурс піяністаў (1976), Нацыянальны конкурс кампазітараў (1978), Міжнародны конкурс піяністаў у Чэхаславакіі (1977). Гады навучання пад кіраўніцтвам праф. Г. І. Шэршэўскага увянчаліся перамогай на Міжнародным конкурсе піяністаў ім. Чурлёніса ў Літве.
Пасля заканчэння ў 1985 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі працягнуў навучанне ў асістэнтуры-стажыроўцы (1985-1987) і аспірантуры (1987-1988) Маскоўскай кансерваторыі. Творчым кіраўніком стала выдатная савецкая піяністка, народная артыстка СССР Таццяна Мікалаева. Тады ж пачаў навуковую і публіцыстычную дзейнасць. Вынікам навучання ў аспірантуры ў 1988 г. пад кіраўніцтвам праф. В.П. Чынаева стала вялікая навуковая праца «Фартэпіянная творчасць Скрабіна ў выкананні выдатных прадстаўнікоў рускай фартэпіяннай школы».
Па вяртанні ў Мінск у 1988 г. пачалася педагагічная дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), якая працягваецца і па сённяшні дзень.
Вучні В. А. Дулава працуюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Кітаі, Германіі, Швейцарыі, Ізраілі, ЗША, Тайвані. Сярод іх – лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў.
В.Дулаў працягвае даследаванні ў галіне гісторыі і тэорыі фартэпіяннага мастацтва. Сярод апошніх прац: «Скрабін, Пастэрнак, Сафроніцкі: у пошуках рамантызму», «Клавирная бахіана ў люстэрку піянізму ХХ стагоддзя», «Фартэпіяна і піянізм у ХХ стагоддзі: у здабыцці свабоды». Важным этапам яго творчасці стала выканальніцкае рэдагаванне: былі выдадзены нотныя зборнікі «Клавiрная музыка Беларусi XVIII стагоддзя» і «Фартэпiянная музыка Беларусi XIX стагоддзя».
Акрамя актыўнай і мэтанакіраванай метадычнай і куратарскай дзейнасці ў музычных каледжах Беларусі, В. Дулаў праводзіць майстар-класы ў Расіі, Арменіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Тайвані. У якасці члена журы запрашаецца на нацыянальныя і міжнародныя конкурсы ў Расіі, Украіне, Арменіі, Малдове.
З 1985 г. у якасці саліста і ансамбліста вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі і інш.
29 студзеня ў 14.00
Зала філармоніі
Майстар-клас па фартэпіяна
Выкладчык Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І. Чайкоўскага,
лаурэат міжнародных конкурсаў
Яўген СТАРАДУБЦАЎ (Расія, Масква)
29 студзеня ў 18.30
Зала філармоніі
Канцэрт фартэпіяннай музыкі
лаурэат міжнародных конкурсаў
Яўген СТАРАДУБЦАЎ (Расія, Масква)
Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў: «Compositores de Espa?a» (Мадрыд, Іспанія, 2004 г.) – I прэмія і спецыяльны прыз за лепшае выкананне іспанскай музыкі; «Cidade do Porto» (Партугалія, 2005 г.) – I прэмія; «Ciudad de Ferrol» (Фераль, Іспанія, 2007 г.) – I прэмія і спецыяльны прыз за лепшае выкананне іспанскай музыкі; I міжнародны Балтыйскі конкурс піяністаў (Гданьск, Польшча, 2007 г.) – I прэмія і два спецыяльныя прызы за лепшае выкананне твораў Ф.Шапэна і К.Шыманоўскага; «Parnassos 2008» (Мантарэй, Мексіка, 2008 г.) – I прэмія «Gran Premio Marcatel»; «Jean Francaix» (Парыж, Францыя, 2009) – I прэмія
«Delia Steinberg» (Мадрыд, Іспанія, 2009) – I прэмія; «A.M.A. Calabria» (Ламецыя Тэрме, Італія, 2009) – I прэмія; «Ricard Vi?es» (Лерыда, Іспанія, 2009) – I прэмія; «Honens-2009» (Калгары, Канада, 2009) – II прэмія. З вялікім поспехам праходзілі канцэртныя выступленні Яўгена Старадубцава ў Іспаніі, Германіі, Францыі, Нідэрландах, Італіі, Харватыі, Канадзе.
Аднымі з самых яркіх выступленняў піяніста былі ўдзел у юбілейным вечары Р.К. Шчадрына ў канцэртнай зале ім. П.І. Чайкоўскага з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам «Новая Расія» (дырыжор Ф.І. Глушчанко), у Музычным фестывалі памяці Д. Шастаковіча ў Амстэрдаме (2007). У 2009 г. у г. Шызуока (Японія) адбылася прэм'ера Фартэпіяннага трыа Яўгена Старадубцава.
У сакавіку 2010 года ў Францыі артыст запісаў чатыры фартэпіянныя санаты ХХ стагоддзя, у лістападзе таго ж года ў Канадзе – яшчэ адзін кампакт-дыск, таксама з творамі ХХ стагоддзя.
У канцэрце прагучаць:
Ф. Шапэн. Скерца №4; К. Шыманоўскі. Маскі; Ф. Ліст. Іспанская рапсодыя; І. Стравінскі. Петрушка
31 студзеня ў 18.30
Зала філармоніі
ЗАКРЫЦЦЁ Акадэміі
Гала-канцэрт удзельнікаў Акадэміі
і студэнта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі, лаўрэата рэспубліканскага конкурсу,
пераможцы Дэ альфійскіх гульняў
Андрэя ІВАНОВА, фартэпіяна
(клас заслужанай артысткі Расіі, прафесара Н.В. Трулль)
Канцэрт закрыцця Акадэміі – гэта вынік сумеснай публічнай працы дасведчаных выкладчыкаў і таленавітых дзяцей. У першым аддзяленні канцэрта актыўныя ўдзельнікі Акадэміі Кірыл Атрошчанка, Арсеній Траскоўскі, Юрый Макарцоў, Алена Рота, Надзея Патрэнка прадэманструюць сваё майстэрства перад патрабавальнай віцебскай публікай і, без сумневу, пакоряць сваёй маладосцю, шчырасцю і бязмежнай любоўю да Музыкі ўсіх прысутных у зале.
У другім аддзяленні канцэрта прыме ўдзел выхаванец Віцебскай дзіцячай музычнай школы №4 (клас выкл. Е.А. Скачковай і А.С. Кудраўцавай) Андрэй Іваноў, які ў цяперашні час з'яўляецца студэнтам Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І. Чайкоўскага (клас прафесара Н.В. Трулль). Скончыў Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас выкладчыка З.В. Качарскай), стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Мінск-2010”, пераможца Дэ альфійскіх гульняў, удзельнікаў СНД (Ерэван, 2010). Выканаўчая творчасць А.Іванова пастаянна знаходзіцца ў полі зроку віцебскай публікі.
У праграме: творы кампазітараў XVIII– XX стст.
2 лютага ў 16.00
P.S. Акадэміі
Зала філармоніі
Санкт-Пецярбургская філармонія імя Д.Д. Шастаковіча – Віцебску
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя С.І. Саўшынскага
МОЛАДЗЕВЕ ТРЫО Санкт-Пецярбургскай філармоніі імя Д.Д.Шастаковіча
Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алеся МАРАЗОЎА – фартэпіяна, Ян ТОМІЛАЎ – скрыпка, Раман КІСЯЛЕЎ – віяланчэль
У канцэрце прымае ўдзел заслужаны артыст Расіі Данііл МЕЕРАВІЧ – альт
Прыгожым пасляслоўем Акадэміі і заслужаным падарункам таленавітым музыкантам Віцебска стане канцэрт Маладзёжнага трыа з Санкт-Пецярбурга. Удзельнікі Маладзёжнага трыа – артысты акадэмічнага сімфанічнага аркестра Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі імя Д.Д. Шастаковіча. Маладыя выканаўцы сталі ўладальнікамі I прэміі V Міжнароднага конкурсу імя С.І. Саўшынскага, выдатнага музыканта і педагога, прафесара Пецярбургскай кансерваторыі. Конкурс прайшоў з 27 лістапада па 1 снежня 2013 г. у Царскасельскай гімназіі мастацтваў імя А.Ахматавай у Санкт-Пецярбургу. Удзел у міжнародным конкурсе такога маштабу, як адзначыў народны артыст РФ, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Марыінскага тэатра Валерый Гергіеў, гэта ўжо дасягненне, перамога над самім сабой, важная веха ў жыцці юнага музыканта. У конкурсе ўдзельнічалі выканаўцы з Фінляндыі, Швецыі, Турцыі, Літвы, Беларусі, Украіны.
Упершыню ў Віцебску будзе гучаць вядомы квартэт Густава Малера, які мае сваю цікавую гісторыю стварэння. Для выканання гэтага твора разам з маладымі музыкантамі прыедзе заслужаны артыст Расіі Данііл Мееровіч (альт), творчасць якога добра вядомая віцебскай публіцы (квартэт ім. І. Стравінскага, у якім працуе альтыст, некалькі разоў радаваў сваімі выступленнямі гледачоў фестываляў ім. І.І.Солерцінскага). Тымбравы склад камернага ансамбля, у якім прадстаўлена ўсё сямейства струннай групы аркeстра, дазваляе кампазітарам ствараць высокія мастацкія вобразы і перадаваць глыбокія эмоцыі, супастаўляльныя з драматургіяй сімфоній.
Спалучэнне маладосці і сталасці, запалу і стрыманасці, бясконцага майстэрства і віртуознасці трэба будзе пачуць на канцэрце, у якім прагучаць: