Іван Літвіновіч выйграў першы этап Кубка свету па скачках на батуце
У фінале 21-гадовы ўраджэнец Вілейкі выйграў з вынікам 61,850 бала. Услед за Іванам Літвіновічам на другой выніковай пазіцыі размясціўся яшчэ адзін беларускі батутыст Андрэй Буйлоў (60,800 бала), трэцяе месца заняў прадстаўнік Казахстана Даніл Мусабаеў (58,890). У сінхронных скачках Літвіновіч і Буйлоў таксама сталі чэмпіёнамі (52,810), на другім месцы расіяне (50,820), бронза дасталася партугальцам (49,960).
У жаночых індывідуальных спаборніцтвах беларуская спартсменка Кацярына ЕРшова заняла 4-е месца (50,870), у Віялеты Бордзілоўскай сёмая выніковая пазіцыя. Чэмпіёнкай стала расіянка Ірына Кундзіус (53,900), срэбра ў азербайджанскай спартсменкі Сельджан Магсудавай (52,780), бронзавы медаль заваявала італьянка Джорджыя Джамп'еры (51,820). У жаночых сінхронных скачках беларускі Кацярына ЕРшова і Вікторыя Куйдан таксама спыніліся за крок ад п'едэстала гонару. Пераможцамі сталі турэцкія спартсменкі, на другой пазіцыі батутысткі Швецыі, трэцяе месца ў расиянак.
У першым кубкавым этапе ў азербайджанскай сталіцы прынялі ўдзел больш за 60 спартсменаў з 14 краін.