З бюджэту Віцебскай вобласці выдзелена Br400 млн. на рэканструкцыю месцаў воінскай славы

15 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/.З бюджэту Віцебскай вобласці выдзелена Br400 млн. на рэканструкцыю месцаў воінскай славы да 65-годдзя Вялікай Перамогі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага абласнога савета ветэранаў Генадзь Герасімавіч. Так, сродкі будуць накіраваны на аднаўленча-рэстаўрацыйныя работы на афіцэрскіх могілках у вёсцы Стасева Лёзненскага раёна, вялікіх воінскіх пахаваннях у вёсках Старое Сяло і Шапуры Віцебскага раёна, аднаўленне памятнага знака на месцы спаленай вёскі Залатухі ў Докшыцкім раёне і шэраг іншых аб'ектаў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах вобласці. Пры гэтым за кошт выдзеленых з бюджэту грашовых рэсурсаў будуць набывацца толькі будаўнічыя матэрыялы, а праводзіць рамонт плануецца на грамадскіх пачатках з прыцягненнем прафсаюзаў, працоўных калектываў, актывістаў моладзевых арганізацый, расказаў Генадзь Герасімавіч. Усяго ў Віцебскай вобласці знаходзіцца звыш 1,2 тыс. памятных месцаў, кожнае з якіх для падтрымання ў належным стане патрабуе пастаяннай увагі з боку грамадскасці. У сувязі з гэтым вельмі эфектыўным і ўдалым рашэннем стала азначэнне помнікаў, мемарыялаў і іншых месцаў воінскай славы на пастаяннай аснове за канкрэтнымі раённымі моладзевымі, працоўнымі і прафсаюзнымі арганізацыямі, дадаў кіраўнік абласной ветэранскай арганізацыі.-0-