З-пад завалу ў Полацкім раёне ратуюць двух вайскоўцаў
28 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У пасёлку Баравуха Полацкага раёна адбылося абрушэнне бетоннай пліты на двух вайскоўцаў адной з воінскіх часцей, якія дыслакуюцца ў гэтым раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
У ходзе выратавальных работ аднаго пацярпелага ўдалося дастаць з-пад завалаў, яму аказваецца медыцынская дапамога. Другі вайсковец пакуль яшчэ знаходзіцца пад заваламі. Ён падае прыкметы жыцця, і супрацоўнікі МНС і вайскоўцы вядуць актыўныя работы па яго выратаванні.
Прычыны здарэння пакуль устанаўліваюцца.-0-