З Віцебску будзе арганізаванае паломніцтва ў Менск да Дароў вешчуноў

У Мінск 17 студзеня прыбудуць Дары вешчуноў, якія знаходзіліся ў манастыры Святога Паўла на Афоне. Гэта адна з нямногіх рэліквій, якая звязана з зямным жыццём Хрыста і захавалася да нашых дзён. Яна ўпершыню пакідае грэцкую зямлю. Паломніцкая служба Віцебскай епархіі арганізуе паездкі да гэтых святыняў.

18 студзеня паломнікі будуць адпраўляцца ад Свята-Троіцкага Маркава манастыра (ад'езд у 23.30, вуліца Максіма Горкага, 84а). 21 студзеня ад'езд плануецца ад храма Успення Прасвятой Багародзіцы (каля батанічнага саду, у 06.50).

Даведкі па тэлефонах: 8-0212- 37-25-48 і 718-53-09 (МТС). Запісацца ў паломніцкую паездку можна таксама ва Успенскім храме па вуліцы Камуністычнай, 15.