Выбаршчыкаў Віцебскай вобласці ў асноўны дзень галасавання чакаюць 1200 культурных мерапрыемстваў
Выбаршчыкаў Віцебскай вобласці ў асноўны дзень галасавання 26 студзеня чакаюць канцэрты, выставы, спектаклі, кінапаказы.
У цэлым запланавана правядзенне каля 1200 культурных мерапрыемстваў.
Прапанаваныя праграмы і пастаноўкі носяць патрыятычны характар, папулярызуюць нацыянальную культуру і накіраваны на прасоўванне ідэй народнага адзінства, міру і стварэння.
Таксама ў рамках культурнага абслугоўвання прадугледжана правядзенне выстаў-продажаў работ майстроў народных мастацкіх рамёстваў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, - распавёў намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Алег Агееў.