Выбарчыя камісіі ў Віцебскай вобласці акрэдытавалі амаль 2 тыс. назіральнікаў
У Віцебскай вобласці выбарчыя камісіі акрэдытавалі амаль 2 тыс. назіральнікаў, у тым ліку дзейнасць кожнага з 60 акруговых выбаркамаў па выбарах у аблсавет ужо манітораць у сярэднім па 2 назіральнікі, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
Найбольшую цікавасць да назірання праяўляюць грамадскія аб'яднанні, якія накіравалі больш за 1,6 тыс. прадстаўнікоў у камісіі, або 84,6% ад агульнай колькасці назіральнікаў. У тым ліку БРСМ акрэдытаваў 597 членаў (30,6%), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі - 327 (16,8%), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў - 288 (14,8%), РГА "Белая Русь" - 263 (13,5%), Беларускі саюз жанчын - 58 (3%), шэсць чалавек прадстаўляюць Беларускі хельсінкскі камітэт. Акрамя таго, грамадзяне накіравалі ў выбаркамы 53 назіральнікі. Працоўныя калектывы праяўляюць цікавасць пакуль толькі да работы ўчастковых камісій, куды накіравалі для назірання 183 чалавекі. Ад палітычных партый прыступілі да назірання КПБ, якая накіравала 58 актывістаў у тэрытарыяльныя і ўчастковыя выбаркамы, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 5, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" мабілізавала для назірання пакуль аднаго прадстаўніка. Усяго ў Віцебскай вобласці ўтвораны 221 тэрытарыяльны выбаркам, у тым ліку 192 сельскіх, 21 раённы, 2 пасялковых, 5 гарадскіх і адна абласная камісія, а таксама 798 участковых выбарчых камісій. На выбарах 18 лютага ў рэгіёне трэба будзе выбраць 3112 дэпутатаў мясцовых Саветаў.