Выбаркамы Віцебскай вобласці акрэдытавалі 4433 мясцовых назіральнікаў
14 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў Віцебскай вобласці акрэдытавалі 4433 мясцовых назіральнікаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня абласной камісіі па выбарах Вячаслаў Крук.
Найбольшая колькасць назіральнікаў - 4,3 тыс. чалавек - будуць працаваць ва ўчастковых камісіях. Весці маніторынг ходу выбарчай кампаніі збіраюцца 884 вылучэнцы працоўных калектываў, 526 грамадзян шляхам падачы заяў, 119 прадстаўнікоў палітычных партый. Маніторынг выбарчай кампаніі ў рэгіёне таксама вядуць назіральнікі ад СНД і АБСЕ.
Па словах Вячаслава Крук, мясцовыя назіральнікі прыступілі да сваёй працы на ўчастках для галасавання. Заўваг аб рабоце тэрытарыяльных і ўчастковых камісій у першы дзень датэрміновага галасавання ў абласную камісію па выбарах ад назіральнікаў не паступала.
У Віцебскай вобласці працуюць 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі ў гарадах абласнога падпарадкавання, 3 - раённыя ў абласным цэнтры. Створана 911 участковых камісій.-0-