Выбаркамы Віцебскай вобласці акрэдытавалі больш за 4 тыс. мясцовых назіральнікаў

6 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці акрэдытавалі больш за 4 тыс. мясцовых назіральнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама. Найбольшую колькасць назіральнікаў - 3,9 тыс. чалавек - будзе працаваць ва ўчастковых камісіях. Весці маніторынг ходу выбарчай кампаніі збіраюцца звыш 700 вылучэнцаў працоўных калектываў, больш за 400 грамадзян шляхам падачы заяў, палітычныя партыі дэлегавалі 61 прадстаўніка, грамадскія аб'яднанні - больш за 2,7 тыс. чалавек. У Віцебскай вобласці працуюць 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі ў гарадах абласнога падпарадкавання, 3 - раённыя ў горадзе. Створана 911 участковых камісій. -0-