Выбары ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу прайшлі ў Віцебску
Вылучэнне ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу адбылося ўчора ў Віцебску.
Выбары ўдзельнікаў маючага адбыцца народнага веча прайшлі ў Канцэртнай зале "Віцебск" з удзелам 750 упаўнаважаных - прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Яны прагаласавалі за вылучэнне на V Усебеларускі народны сход ад Віцебска 109 дэлегатаў.
"Віцебскім гарадскім і трыма раённымі аргкамітэтамі праведзена вялікая работа па вызначэнні складу і вылучэнні упаўнаважаных. У працоўных калектывах Віцебска праведзена 281 сход і 44 канферэнцыі, у рабоце якіх прынялі ўдзел больш за 63,3 тыс. чалавек", - адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, старшыня гарадскога аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення V Усебеларускага народнага сходу, старшыня гарсавета дэпутатаў Уладзімір Белевіч.
Ён падкрэсліў асаблівую адказнасць дэлегатаў, якім трэба на высокім узроўні абмяркоўваць і вызначаць план развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку, у тым ліку і прыярытэтныя напрамкі для Віцебска. Таксама сёння адбыліся сходы упаўнаважаных па вылучэнні ўдзельнікаў маючага адбыцца народнага веча яшчэ ў 8 раёнах вобласці: Віцебскім, Глыбоцкім, Лепельскім, Аршанскім, Пастаўскім, Расонскім, Чашніцкім і Шумілінскім. Вылучэнне кандыдатур самых годных, лепшых з лепшых прадстаўнікоў раёнаў і гарадоў, якія будуць прадстаўляць Віцебскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе, завершыцца 19 мая. Усяго ад рэгіёна будзе выбрана 350 чалавек.
Як паведамляла БЕЛТА, 3 мая падпісаны ўказ №164 "Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу". Форум пройдзе 22-23 чэрвеня ў Мінску. Сход склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На ім будзе разглядацца рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу, якая складае 2,5 тыс. чалавек, а таксама вызначаны найважнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.
Кацярына Князева - БЕЛТА.