Выдавецтва Беларускага экзархата завяршыла алічбоўку Полацкага Евангелля
22 лістапада, Мінск /Таццяна Кірушчанка - БЕЛТА/. Супрацоўнікі выдавецтва Беларускага экзархата завяршылі алічбоўку Полацкага Евангелля (як мяркуецца, напісанага Еўфрасіння Полацкай). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выканаўчы дырэктар выдавецтва Уладзімір Гразёў.
"Супрацоўнікі выдавецтва алічбоўвалі Полацкае Евангелле ў Санкт-Пецярбургу - яно захоўваецца ў фондзе Пагодзіна ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (РНБ), - сказаў Уладзімір Гразёў. - Кніга алічбавана цалкам для наступнага факсімільнага ўзнаўлення. Вялікую дапамогу ў гэтым аказалі супрацоўнікі РНБ. Цяпер трэба будзе карпатлівая праца па падрыхтоўцы знятага матэрыялу да друку".
Факсіміле Полацкага Евангелля плануецца выдаць да 1150-годдзя заснавання Полацка, якое будзе адзначацца ў 2012 годзе.
Выдавецтва Беларускага экзархата па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі акрамя Полацкага Евангелля плануе факсімільнае ўзнаўленне такіх праваслаўных пісьмовых царкоўных рарытэтаў, як старажытны "Супрасльскі ірмалагіён" і Лаўрышаўскае Евангелле.
Нагадаем, у 2009 годзе было выпушчана факсіміле Слуцкага Евангелля, першы экзэмпляр кнігі быў падораны Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.-0-