Вырабы 16 прадпрыемстваў Віцебшчыны ўвайшлі ў лік лепшых тавараў Беларусі года

Лаўрэатамі конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 года сталі 20 найменняў прадукцыі 16 прадпрыемстваў Віцебшчыны, сярод якіх прызнаныя лідары эканомікі рэгіёна.

Напрыклад, кандытарская фабрыка «Віцьба» пасля невялікага перапынку аднавіла ўдзел у конкурсе і адразу ўдастоілася галоўнай узнагароды ў намінацыі «Кандытарская галіна». Так рэспубліканская конкурсная камісія адзначыла бісквітныя пірожныя Snow Max і рулеты Mamita.

Як паведамілі ў РВУП «Віцебскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі», у ліку пераможцаў і лаўрэатаў вытворчага спаборніцтва Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, ААТ «Малако» г. Віцебск, «Аршасырзавод», Пастаўскі малочны завод, Полацкі малочны камбінат, Віцебскі мясакамбінат, «Віцебскхлебпрам», Аршанскі хлебазавод, Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», холдынг «Марка» і іншыя вытворцы.

Некаторыя з удзельнікаў конкурсу дамагліся падвойнага поспеху. Разам з прызнаннем высокай якасці прадукцыі яны адзначаны спецыяльнай узнагародай «Найлепшы ў рэгіёне». Таксама дыплома «Стабільная якасць» удастоены вытворцы, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу пяць і больш разоў запар. Сярод іх Пастаўскі малочны завод, Віцебскі мясакамбінат і СААА «Белвест».

"Віцебскія весці".