Вырабы брэнда «Паставы гарадок» заслужылі ганаровы знак якасці «Натуральны прадукт»
Пастаўскаму малочнаму заводу згодна з выдадзенымі сертыфікатамі дазволілі маркіраваць знакам «Натуральны прадукт» аж да 3 кастрычніка 2015 года малако пітное пастэрызаванае ў поліэтыленавай плёнцы, малако пастэрызаванае «Смачнае» ў пюр-паку, кефір і смятану ў поліэтыленавай плёнцы. Гэта стала магчымым пасля правядзення экспертызы некаторых відаў прадукцыі гандлёвай маркі «Паставы гарадок» камісіяй навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі».