Змена стаўкі адзінага падатку дазволіць віцебскім сельгасвытворцам знізіць плацяжы на Br15,7 млрд.
5 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Змяненне з 2011 года падатковага заканадаўства дае магчымасць сельгасвытворцам Віцебскай вобласці ў бягучым годзе паменшыць аб'ём падатковых плацяжоў на Br15,7 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Указам №34 ад 24.01.2011 года "Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганізацый" стаўка адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ўстаноўлена ў памеры 1%. Памяншэнне з пачатку бягучага года стаўкі падатку з 2% да 1% дае сельскім гаспадаркам магчымасць значнага змяншэння падатковых абавязацельстваў. Дадзеная стаўка адзінага падатку прымяняецца для юрыдычных асоб, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца вырошчванне, вытворчасць і перапрацоўка сельгаспрадукцыі, і доля выручкі ад рэалізацыі гэтай прадукцыі складае не менш за 50%.
Па папярэдняй ацэнцы абласной падатковай інспекцыі, у 2011 годзе змяншэнне стаўкі падатку разам з магчымасцю пераходу на штоквартальную яго выплату дазволіць вытворцам сельгаспрадукцыі вобласці пакінуць у сваім распараджэнні каля Br21,7 млрд.
Акрамя таго, з бягучага года вызваляюцца ад абкладання падаходным падаткам у поўным аб'ёме даходы грамадзян, атрыманыя ад рэалізацыі ўласнай сельгаспрадукцыі. Гэтая норма дазволіць жыхарам вобласці, якія вырошчваюць і прадаюць сельгаспрадукцыю, дадаткова пакінуць у сваім распараджэнні каля Br50 млн.-0-