Змены будуць унесены ў дагаворную сістэму найму - І.Старавойтаў
5 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У кантрактную сістэму найму будуць унесены ўдакладненні. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, які прымае ўдзел у выніковай калегіі Віцебскага абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе не аб змяненні сістэмы як такой, а аб унясенні ўдакладненняў у асобныя пытанні, звязаныя з прымяненнем кантрактнай формы найму. "Кантрактная сістэма найму будзе захавана. Пры гэтым неабходна забяспечваць выкананне гарантый людзям, работнікам", - растлумачыў намеснік міністра.
Разглядам прапаноў аб унясенні змяненняў у кантрактную сістэму найму ў цяперашні час займаецца спецыяльна створаная ўрадам рабочая група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, заключыў Ігар Старавойтаў.-0-