Ізраільскі інвестар плануе пабудаваць у Браслаўскім раёне прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы
19 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Ізраільскі інвестар плануе пабудаваць у Браслаўскім раёне прадпрыемства па вырошчванні і перапрацоўцы рыб асятровых парод, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама Валянціна Высоцкая.
Ізраільскі бізнесмен ужо зарэгістраваў у раёне прыватнае прадпрыемства "Эленор-Браслаў", вызначыў зямельны ўчастак плошчай 1,5 га, дзе плануецца пабудаваць басейны для вырошчвання рыбы і размясціць вытворчыя магутнасці. Гатовая прадукцыя будзе рэалізоўвацца ў Беларусі і экспартавацца ў краіны Еўропы. Прыступіць да рэалізацыі інвестпраекта плануецца ўжо сёлета.
Акрамя таго, інвестар выказаў цікавасць і да Браслаўскага малочнага завода, які з'яўляецца філіялам ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат". Магчымыя формы супрацоўніцтва па гэтым аб'екце ў цяперашні час абмяркоўваюцца, дадала Валянціна Высоцкая.
Аб'ём прыцягнутых інвестыцый у Браслаўскі раён за студзень-красавік склаў Br35,3 млрд.-0-