Вядомая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская загінула ў ДТЗ пад Віцебскам
25 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чэмпіёнка свету 2000 года па шашэйных велагонках, заслужаны майстар спорту Беларусі Зінаіда Стагурская загінула сёння ў ДТЗ пад Віцебскам. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў віцебскім філіяле прадстаўніцтва НАК.
Трагедыя адбылася падчас трэніроўкі. Спартсменка ехала на веласіпедзе па трасе Санкт-Пецярбург - Адэса. Яе збіў сустрэчны аўтамабіль. Прычыны здарэння высвятляюцца.
38-гадовая вядомая спартсменка была ўключана ў склад зборнай Віцебскай вобласці і рыхтавалася 26 чэрвеня адправіцца на чэмпіянат Беларусі.-0-