Вядомыя віцябляне і дыпламаты выступілі ў якасці акцёраў у п'есе супраць хатняга гвалту

Известные витебчане и дипломаты выступили в качестве актеров в пьесе против домашнего насилия
У Віцебску адбыўся паказ дакументальнай п’есы «Сем», прысвечанай праблеме гвалту над жанчынамі, у тым ліку ў сям’і. Ініцыятыва рэалізуецца Фондам ООН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Пасольства Каралеўства Швецыі ў Мінску і пры супрацоўніцтве з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Пастаноўка ўжо дэманстравалася ў шэрагу беларускіх гарадоў, у паўночнай сталіцы гэта быў 8-ы па ліку паказ. Да гэтага пастаноўка была згуляна ў 29 краінах свету. Для беларускага гледача шведская п’еса падрыхтавана пры ўдзеле нашага суайчынніка – рэжысёра Івана Пінігіна.

Як адзначыла намеснік прадстаўніка ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь Алена Касько, унікальнасць праекта ў тым, што ў ім задзейнічаны ў асноўным не прафесійныя акцёры, а спартсмены, тэлевядучыя, чыноўнікі, грамадскія дзеячы, якія выступаюць у якасці чытачоў сямі рэальных гісторый жанчын з розных краін.

Сусветнае значэнне праблемы падкрэслівае і інтэрнацыянальны склад удзельнікаў пастаноўкі. У прыватнасці, на малую сцэну КЗ «Віцебск» выйшлі прадстаўнікі Пасольстваў Швецыі, Эстоніі і Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, а таксама вядомыя людзі нашага горада.

У прыватнасці, у акцёрскім амплуа выступіў намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын, якому выпала праз сцэнічную гульню расказаць пра перажыванні і сілу характару пакістанкі Мухтар Май. Жанчына падвергнулася групавому згвалтаванню, але пры гэтым не скончыла жыццё самагубствам, як загадвалі традыцыі яе народа, а заклікала гвалтаўнікоў да адказнасці перад судом, пабудавала школы, спрабавала палепшыць умовы жыцця жанчын у яе краіне.


– Роля жаночая, але гэта яшчэ раз падкрэслівае, што тэма гвалту ў сям'і – праблема, якая тычыцца ўсяго грамадства. Сложней было ўжывацца ў ролю чалавека іншай нацыянальнасці, зусім адрозннай культуры, рэлігіі. Але яшчэ цяжэй уявiць, што ў нейкiх краiнах усё можа быць менавіта так, для нас гэта дзіка, – дзеліцца ўражаннямі Віктар Глушын. Дарэчы, справіцца з незвычайнай роляй дзяржслужачаму дапамог яго акцёрскі досвед у народным маладзёжным тэатры «Кола».

А старшыні абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, дэпутату аблсавета Галіне Жаланавай гуляць на сцэне давялося ўпершыню. Аднак роля расіянкі Марыны Пісклаковай-Паркер аказалася па-свойму блізкая. У 90-я гераіня нягледзячы на цяжкасці і перашкоды адкрыла першы «тэлефон даверу» для ахвяр хатняга гвалту. Супрацоўніцтва з жанчынамі, якія маюць патрэбу ў той ці іншай падтрымцы, непасрэдная дапамога ім – таксама важная частка ў працы Галіны Жаланавай, таму і творчы дэбют аказаўся паспяховым.

ЛІЧБЫ: У Беларусі амаль кожная другая жанчына сутыкалася з псіхалагічным гвалтам з боку партнёра, 17% калі-небудзь падвяргаліся сэксуальнаму гвалту, каля 30% – фізічнаму, каля 16% – эканамічнаму.

Кожны спектакль папярэднічае круглы стол, дзе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, службаў, дзяржорганаў, царквы, якія непасрэдна працуюць з пацярпелымі ад гвалту, абмяркоўваюць, як сумеснымі намаганнямі найбольш эфектыўна аказваць дапамогу ахвярам хатняй тыраніі і як зрабіць сям'ю бяспечным месцам і крэпасцю, якой яна і павінна быць.

"Віцебскія весці".