Знойдзены пад заваламі ў Полацкім раёне салдат памёр
28 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адзін з вайскоўцаў, дастаных з-пад завалаў у Полацкім раёне, памёр, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Салдат-тэрміновік атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы ў выніку абвальвання бетоннага перакрыцця ў адным са будынкаў у пасёлку Баравуха Полацкага раёна.
Як паведамлялася раней, у пасёлку Баравуха адбылося абвальванне бетоннай пліты на двух вайскоўцаў адной з воінскіх часцей, якія дыслакуюцца ў гэтым раёне. Па папярэдняй версіі, салдаты тэрміновай службы за'язджалі ў бокс на аўтамабілі "Урал". Машына закранула апорную калону, і гэта выклікала абвальванне на кабіну аўтамабіля пліт з даху бокса.-0-