«Яблычны Спас» на Шаркаўшчыне запомніўся фотазонай, квэстамі і добрымі пажаданнямі ад гасцей

«Яблочный Спас» на Шарковщине запомнился фотозоной, квестами и добрыми пожеланиями от гостей
Гасцi з Расii, Лiтвы i Латвii прынялi ўдзел у свяце «Яблычны Спас» у вёсцы Алашкi Шаркаўшчынскага раёна. Тут было ўсё: i пазнавальны квест, i лiтаратурна-музычная гасцiная, i пляцоўка майстроў.

Прадстаўнiкi замежных дэлегацый захвалi духмяныя пачастункi мясцовых майстрых, церанiлiся ля печы пажаданняў, надкусваючы сакавiтыя яблыкі, загадвалі жаданні. Галоўнае з якiх – даўгадавiчнасць свята ў Алашках, адметнасцю якога з'яўляюцца непаўторны сельскi каларыт i атмасфера содняга ўтульнасці i сямейнай гасціннасці.

– З велiзарнай радасцю прымаю ўдзел у падобных святах, якiя праходзяць на тэрыторыi прыгранічных раёнаў, – адзначыў генеральны консул генконсульства ў Даўгаўпілсе пасольства Беларусi ў Латвiйскай Рэспублiцы Уладзiмiр Клiмаў. – Яны заўсёды пакiдаюць у памяцi цёплыя, яркiя ўспамiны, адчуваеш гордасць за беларускi народ, якi любiць i ведае гiсторыю, культуру сваёй краiны.

«Яблычны Спас» у Алашках з'явiўся невыпадкова. Селекцыянер-аматар Iван Сiкора прысвяцiў жыццё развiццю айчыннага садаводства. Дзякуючы яму ў Алашках быў створаны апорны пункт Беларускага навукова-даследчага iнстытута пладаводства i агароднiцтва. Iван Паўлавiч вывел сотнi сартоў яблынь, груш, ляшчыны.

Першы сакратар Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы Алена Красоўская пажадала, каб колькасць удзельнiкаў свята з кожным годам мнагакратна павялiчвалася.

А начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі адзначыў, што такога ўраджаю яблыкаў, як у Алашках, нідзе на Віцебшчыне больш няма. У гэтым нямала заслуга работнікаў мемарыяльнага музея Івана Сікоры, якія даглядаюць стары сад, у якім першапачаткова налічвалася звыш тысячы яблынь розных сартоў, закладваюць новыя пітомнікі.

Мясцовы брэнд прыйшоўся па густу гасцям, якія прывезлі ў падарунак арганізатарам урачыстасці розныя сувеніры яблычнай тэматыкі. Выканаўчы дырэктар Даўгаўпілскай краёвай Думы Ванда Кейзіка пацікавілася, ці прыжылася ў Алашках маладая яблынька, прывезеная раней з Даўгаўпілса. Таксама яна нагадала пра тое, што «Яблычны Спас» святкуецца ў разгар уборачнай страды, таму ў гэты раз у госці яна прыехала з духмяным хлебам.

Кіраўнік Пскоўскага раёна Наталля Фёдарава выказала ўпэўненасць у далейшым умацаванні культурных, турыстычных сувязяў, пажадала шаркаўшчынскаму краю развіцця і працвітання.

Для ўдзельнікаў свята быў распрацаваны «Яблычны квэст», які ўключае 10 тэматычных пляцовак, у тым ліку спартыўную і цыркавую. Адным з пунктаў займальнай інтэрактыўнай гульні была літаратурная віктарына ў бібліядворыку.

Усе ахвотныя маглі азнаёміцца з працамі народных майстроў, наведаць мядовы кірмаш, фотазоны. Пад сеньню старых яблынь праводзіўся майстар-клас па ўсходнім адзінаборстве спочан, па выпечцы бліноў, румяных дранікаў на калодзе.

Кульмінацыяй свята стала стварэнне выставы «Сувеніры дружбы». На плоскіх гліняных яблычках госці малявалі ўсё, што ім забажаецца. Нехта рабіў памятныя надпісы, нехта выяўляў сімволіку сваіх краін.

"Віцебскія весці".