Ягуар Яго пасяліўся ў Віцебскім заапарку
Пятністаму гадаванцу паўтара года. На працягу месяца ён будзе ўтрымлівацца на каранціне і прывыкаць да новага месца, пасля чаго яго пакажуць наведвальнікам. Зараз заканчваецца добраўпарадкаванне прасторнага вальера. Ягуар паводзіць сябе спакойна і з задавальненнем есць ялавічыну без костак. Жывёла вельмі грацыёзнае і прыгожае. Дарэчы, ягуар — адзін з прадстаўнікоў роду пантэр, гэты від занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу і паўсюдна ахоўваецца. Гэта буйная жывёла — у сямействе каціных трэцяя па памеры. Дарослы самец важыць у сярэднім каля 90-95 кг, вышыня ў карку складае 68-76 см.
Таццяна Серабракова, "Віцебскія весці"