Як прайшоў другі дзень фестывалю “Браслаўскія зарніцы”

Як прайшоў другі дзень фестывалю “Браслаўскія зарніцы”
Браслаў і “Браслаўскія зарніцы” сталі яскравым прыкладам таго, як павінны будавацца адносіны паміж краінамі у свеце.

У час, калі ў свеце неспакойна, фестываль сабраў прадстаўнікоў розных народаў. Сюды прыехалі прадстаўнікі рэгіёнаў Расіі, Кітая, Італіі, Латвіі, адны, каб падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве, другія – паказаць сябе і на іншых паглядзець. З падпісання дагавораў і пачаўся другі дзень песеннага свята.

Беларусы з Латвіі далі канцэрт для гараджан у раённым цэнтры культуры, у Леснічоўцы прайшоў адкрыты конкурс “Паазерскія тапаткі”. Працавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, прадпрыемствы частавалі ўдзельнікаў фестывалю сваёй прадукцыяй. Дзеці весяліліся на пляцоўках забаў.

"Віцебскія весці".