«Кірмаш бяспекі» пройдзе ў Аршанскім раёне

Ратавальнікі 21 сакавіка правядуць "Кірмаш бяспекі" ў Аршанскім раёне. Мерапрыемства пройдзе ўпершыню ў пасёлку Арэхаўск, дзе пражываюць каля 3,5 тыс. чалавек, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Выбар месца правядзення абумоўлены тым, што ў мінулым годзе ў Аршанскім раёне адбылася значная колькасць пажараў (102), у якіх загінулі 15 чалавек. Удзел у кірмашы возьмуць прадстаўнікі МНС, Асвод, БДПА, юныя ратавальнікі, работнікі культуры. Арганізатары вызначаць лепшага "Гаспадара сяла".

Усе жадаючыя змогуць паспаборнічаць ва ўстаноўцы апавяшчальніка, уборцы тэрыторыі ад гаручага смецця, эвакуацыі з задымленага памяшкання, хуткасці забівання цвікоў і іншых важных для бяспечнай жыццядзейнасці навыках. Будуць арганізаваны выстава рамёстваў, гульнявыя пляцоўкі і фотазоны для дзяцей, майстар-класы па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, выкарыстанні вогнетушыцеляў. Таксама прэзентуюць інфармацыйна-навучальную кампанію "Правядзі час з карысцю", выступяць артысты мастацкай самадзейнасці. На працягу дня на тэрыторыі Арэхаўскага сельсавета прадстаўнікі ўсіх службаў прафілактыкі рэгіёна правядуць інфармацыйна-тлумачальную працу з насельніцтвам, запланаваны наведванні дамоў сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян.

БелТА.