Кірмаш для садаводаў-агароднікаў пройдзе ў Віцебску 4 красавіка
Вясна – гарачая пара для садаводаў і агароднікаў. Шматлікія дачнікі ўжо пачалі закупляць угнаенні і насенне, прадчуваючы цёплыя дзянькі, калі можна будзе з задавальненнем паваждацца на градках. Набыць сродкі абароны раслін, пасадачны матэрыял, садова-агародны інвентар можна не толькі ў спецыялізаваных крамах і на рынках, але і на традыцыйных вясновых кірмашах. У абласным цэнтры найбліжэйшы кірмаш пройдзе 4 красавіка з 9 да 14 гадзін на пляцоўцы ля КЗ «Віцебск».
Акрамя садова-дачных тавараў увазе пакупнікоў будзе прапанаваны шырокі асартымент пладаагародніннай і мяса-малочнай прадукцыі, каўбасных вырабаў і копчанасцей, рыбы па прымальных цэнах і высокай якасці.
Адначасова кірмашовыя мерапрыемствы адбудуцца на плошчы Пралетарскай і рынку
«Цэнтральны» ( вул. Афіцэрская, 2А).Алена Пятрова, "Віцебскія весці"