Кірмашы-распродажы працягнуцца ў Віцебскай вобласці да 7 студзеня

Напярэдадні святаў кірмашы і распродажы пройдуць ва ўсіх гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці, іх правядзенне, як і памеры ўстаноўленых скідак, ніхто не адмяняў, паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Леўковіч.

Напярэдадні святаў кірмашы і распродажы пройдуць ва ўсіх гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці, іх правядзенне, як і памеры ўстаноўленых скідак, ніхто не адмяняў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Леўковіч.

Для павышэння ўзроўню гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў перад- і навагоднія, а таксама калядныя дні раней было прынята распараджэнне намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама "Аб правядзенні кірмашоў і распродажаў". У адпаведнасці з ім, з 6 снежня гэтага года па 7 студзеня 2015-га ў гарадах і раённых цэнтрах вобласці па выхадных днях праводзяцца кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў.

Напярэдадні святаў гандаль з правядзеннем выстаў-продажаў, распродажаў па зніжаных цэнах, дэгустацый прадуктаў, рэкламных акцый з прадастаўленнем скідак на тавары і паслугі пачаўся яшчэ 15 лістапада. Па папярэдніх даных, гандлёвымі прадпрыемствамі вобласці было запланавана правядзенне больш за 800 выстаў-продажаў, пашыраных продажаў, 960 акцый, распродажаў тавараў па зніжаных цэнах. У гарадах і раённых цэнтрах плануецца правесці 200 навагодніх і калядных кірмашоў.

У прыватнасці, у самім Віцебску кірмашы стартавалі 6 снежня і праходзяць штотыднёва па выхадных днях на буйных пляцоўках трох раёнаў горада. У святочныя і перадсвяточныя дні 24, 25, 31 снежня і 7 студзеня суб'ектам гаспадарання рэкамендавана ўсталяваць у гандлёвых аб'ектах рэжым работы будзённага дня, а таксама працягнуць рэжым работы аб'ектам грамадскага харчавання. Гандлёвыя прадпрыемствы рэгіёну стварылі запасы шампанскага, кандытарскіх вырабаў, падарункавых набораў для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва таварамі навагодняга асартыменту.

Працягваюць дзейнічаць устаноўленыя прадпрыемствамі-вытворцамі і гандлёвымі аб'ектамі зніжкі для павышэння пакупніцкай актыўнасці. А 28 снежня 22 прадпрыемствы гандлю вобласці, у тым ліку ААТ "Віцебскі ўнівермаг", фірменныя крамы ТАА "Марка-Сервіс", СААТА "Белвест", ЗАТ "Кіс", ЗАТ "Вулкан" і іншыя прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень зніжак".

Па дадзеных упраўлення, у гэтыя дні плануецца выпрацаваць 800 т прадукцыі грамадскага харчавання: кулінарных вырабаў, булачна-кандытарскіх, паўфабрыкатаў. Папярэднія заказы ад насельніцтва на гэту прадукцыю, у тым ліку ў святочным афармленні, прымаюць 430 аб'ектаў грамадскага харчавання. На карпаратыўных вечарынках і іншых урачыстых мерапрыемствах плануецца абслужыць каля 80 тыс. чалавек.

Кацярына Князева