Кірмашы «Славянскага базару-2010»
Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі гандлёвага і бытавога абслугоўвання гасцей і жыхароў г. Віцебска ў перыяд правядзення фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У кірмашы па рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці ўдзельнічаюць ААТ «Чараўніца», КУПААБ «Вітрайбыт», КУПААБ Талачынскага раёна, КУПААБ Аршанскага гарвыканкама, Багушэўскае КУПААБ «Прэстыж» і інш.
Распрацавана і ў цяперашні час знаходзіцца на зацвярджэнні Палажэнне аб парадку правядзення конкурсу мадэльераў і дызайнераў адзення. Правядзенне абласнога конкурсу намечана на верасень месяц. Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых суб'ектаў гаспадарання.
На бягучым тыдні запланавана аказанне практычнай кансультатыўнай і метадычнай дапамогі спецыялістамі ўстановы з выездам на Глыбокскае КУПААБ «Навінка», Докшыцкае КУПААБ «Бытавік».