Кірмашы вакансіяў пройдуць у Віцебску, Наваполацку, Докшыцкім і Полацкім раёнах

Электронныя кірмашы вакансій арганізуюць да канца жніўня ў Віцебску, Наваполацку, Докшыцкім і Полацкім раёнах. Мерапрыемствы пройдуць на сайце e-vacancy.by.

У Віцебску кірмаш арганізуюць сёння. Больш за 60 вакансій прапануюць прадпрыемствы горада: ААТ "Вістан", кампанія "Марка", гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі і ААТ "Будаўнічы трэст № 9". У Наваполацку мерапрыемства адбудзецца 27 жніўня, у Полацкім і Докшыцкім раёнах - 31 жніўня. Пакуль свае варыянты працаўладкавання ў гэтых рэгіёнах гатовыя прапанаваць хакейны клуб "Хімік", УП "Нафтан-Спецтранс", ААТ "ПолацкБудматэрыялы" і санаторый "Баравое". Як правіла, бліжэй да дня правядзення кірмашоў колькасць арганізацый і вакансій павялічваецца.

У банку даных службы занятасці абласнога цэнтра зараз амаль 2,9 тыс. вакансій, Наваполацка - 740, Полацкага раёна - 1290, Докшыцкага - каля 200. Пастаянным попытам працадаўцаў карыстаюцца рабочыя спецыяльнасці.

У студзені-ліпені гэтага года ў Віцебскай вобласці на пастаянную працу працаўладкавалі 10,3 тыс. жыхароў. На 1 жніўня наймальнікі рэгіёну заявілі аб 9,3 тыс. свабодных вакансій, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш амаль на 42%.