Яўка выбаршчыкаў Віцебскай вобласці на выбарах у мясцовыя саветы перавысіла 50%
25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў – БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў Віцебскай вобласці на выбарах у мясцовыя саветы перавысіла 50%, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Мядзялец.
Паводле даных на 12.00, у вобласці прагаласавалі амаль 450 тыс. чалавек, што складае 50,3% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання, дадаў ён.
Традыцыйна найбольшую актыўнасць праяўляюць жыхары сельскіх раёнаў. Так, у Шаркаўшчынскім раёне яўка склала 70,8%, у Расонскім – 62,7%. У Віцебску ўдзел у галасаванні прынялі 47,7% выбаршчыкаў, у Наваполацку – 47,5%, у Оршы і Полацку – па 38%.
Выбары ў вобласці праходзяць спакойна і ў адпаведнасці з выбарчым кодэксам, адзначыў Уладзімір Мядзялец. -0-