Маладая вакалістка з Пастаўскага раёна стала лаўрэатам міжнароднага тэлепраекта «Кубак Дружбы»

Юная вокалистка из Поставского района стала лауреатом международного телепроекта «Кубок Дружбы»
Пятикласніца з аграгарадка Навасёлкі Злата Ярашэвіч стала двойчы лаўрэатам першай ступені міжнароднага тэлепраекта «Кубак Дружбы».

Пастаўчанка трэці год займаецца вакалам у Нацыянальным цэнтры музычнай творчасці імя Уладзіміра Мулявіна, выкладчыкі якога і прапанавалі юнай салістцы паўдзельнічаць у праекце.

На сцэне Злата выканала дзве песні на беларускай і англійскай мовах і сваім талентам заваявала журы — двойчы стала лаўрэатам першай ступені. З народнай песняй «Сорам, дзеўка» была намінавана на Гран-пры конкурсу. Абсалютнай яго пераможцай не стала, але ўдзельнічала ў гала-канцэрце і атрымала спецыяльнае запрашэнне на міжнародны шматжанравы конкурс Millennium, які ў сярэдзіне сакавіка павінен прайсці ў Брэсце.

"Віцебскія весці".